Узвышша (літаратурнае аб’яднанне): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23:
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Uzvyšša1928.jpg|thumb|300px|Літаратурнае згуртаванне «Узвышша». У 1-м шэрагу злева направа: [[Язэп Пушча]], [[Адам Бабарэка]], [[Уладзімір Дубоўка]], [[Кузьма Чорны]], [[Кандрат Крапіва]], у 2-м шэрагу: [[Максім Лужанін]], [[Сяргей Дарожны]], [[Антон Адамовіч]], [[Тодар Кляшторны]], [[Змітрок Бядуля]], [[Уладзімір Жылка]], [[Васіль Шашалевіч]], [[Пятро Глебка]]. Мінск, 1928]]
 
У гісторыі дзейнасці аб'яднання вылучаюцца 3 этапы. На 1-м этапе (май 1926 — снеж. 1929) аформілася ідэйна-эстэтычнае аблічча «Узвышша». Ідэя-праект (стварэнне невялікай групы таленавітых пісьменнікаў, павышэнне эстэтычнай якасці мастацкай творчасці, крытыка арганізацыйнай структуры «Маладняка») была абгрунтавана А. Бабарэкам на пасяджэнні Цэнтральнага бюро «Маладняка» (26.5.1926), дзе разглядалася заява пра выхад са складу гэтага аб'яднання. Заснавальнікі «Узвышша» — былыя сябры літаб'яднання «[[літаратурнае аб'яднанне Маладняк|Маладняк]]» [[Адам Антонавіч Бабарэка|А. Бабарэка]], [[Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка|У. Дубоўка]], [[Кандрат Крапіва|К. Крапіва]], [[Язэп Пушча|Я. Пушча]], [[Кузьма Чорны|К. Чорны]] — не пагаджаліся з [[пралеткульт]]аўскімі тэндэнцыямі ў «Маладняку», якія выявіліся ў недаацэнцы мастацкай спадчыны, [[тэорыя калектыўнай творчасці|тэорыі «калектыўнай творчасці»]], што вяло да занядбання літаратурнага майстэрства i прафесійнай падрыхтоўкі.