Чонкаўскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

др
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
'''Чо́нкаўскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Гомельскі раён|Гомельскага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. Цэнтр — пасёлак [[Чонкі]].
 
Утвораны 30 снежня 1927 года як '''Сеўрукоўскі сельсавет''' у складзе Гомельскага раёна [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]] [[БССР]], у склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага [[Хутарскі сельсавет (Гомельскі раён)|Хутарскага сельсавета]]. Цэнтр — вёска [[Сеўрукі (Гомельскі раён)|Сеўрукі]]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада [[Гомель|Гомеля]]. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 28 красавіка 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Чонкі, сельсавет перайменаваны ў Чонкаўскі. 17 мая 2007 года ў склад Гомеля ўключаны пасёлак [[Хутар (Гомельскі раён)|Хутар]]<ref>[https://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2007-121/2007-121(004-015).pdf&oldDocPage=1 Указ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2007 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства города Гомеля и Гомельского района]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3397 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>, з іх 86,9 % — [[беларусы]], 8,5 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]], 3,0 % — [[украінцы ў Беларусі|украінцы]], 0,5 % — [[азербайджанцы ў Беларусі|азербайджанцы]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]{{ref-ru}}</ref>.