Штурм Капітолія ЗША (2021): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (37.214.85.17) і адноўлена версія 3770558 DBatura
Тэг: Ручны адкат
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 43:
[[5 студзеня]] пратэстоўцы пачалі збірацца ў Вашынгтоне перад запланаваным на наступны дзень мітынгам. Вечарам таго дня і ў наступную раніцу было арыштавана не менш за дзесяць чалавек<ref name="McEvoy-Forbes">{{Cite web|lang=en|url=https://www.forbes.com/sites/jemimamcevoy/2021/01/06/dc-protests-trump-pro-trump-rally-live-coverage/|title=DC Protests Live Coverage: Entire Capitol Now On Lockdown As Protesters Enter The Building|author=McEvoy|first=Jemima|website=[[Forbes]]|date=January 6, 2021|archiveurl=|archivedate=|accessdate=January 6, 2021|url-status=live}}</ref>.
 
Раніцай [[6 студзеня]] тысячы пратэстоўцаў атачылі [[Манумент Вашынгтона|манумент Вашынгтона,]] каб правесці так заанызваны «Марш за выратаванне Амерыкі» ({{lang-en|Mashr for saving America}}), на які сабралася некалькі тысяч чалавек<ref name="камерсант">[Протесты в США. Главное] // Коммерсантъ, 7 января 2021</ref>. Некалькі чалавек выступілі з прамовамі на The Ellipse, у тым ліку саветнік Трампа [[Рудзі Джуліяні]] і сам Трамп. Джуліяні звярнуўся да натоўпу, паўтараючы версію падзей, што машыны для галасавання, выкарыстаныя на выбарах, былі «ўзламанымі». Трамп выступіў з-за шкляной перагародкі, раскрытыкаваўшы СМІ і заклікаўшы Пенса адмяніць вынікі выбараў, што не ўваходзіць у яго канстытуцыйныя паўнамоцтвы<ref name=":0">{{Cite web|url=https://www.cnn.com/2021/01/06/politics/pro-trump-supporters-dc-protest/index.html|title=Pro-Trump supporters have flooded DC to protest president's election loss|author=Nickeas|first=Peter|website=[[CNN]]|date=January 6, 2021|archiveurl=|archivedate=|accessdate=January 6, 2021|url-status=live}}</ref>. Хутка сам Пенс апублікаваў ліст у Кангрэс, у якім сказаў, што не будзе выступаць супраць перамогі Байдэна<ref name=":0">{{Cite web|url=https://www.cnn.com/2021/01/06/politics/pro-trump-supporters-dc-protest/index.html|title=Pro-Trump supporters have flooded DC to protest president's election loss|author=Nickeas|first=Peter|website=[[CNN]]|date=January 6, 2021|archiveurl=|archivedate=|accessdate=January 6, 2021|url-status=live}}</ref>.
 
У той жа дзень, прыкладна ў 14:15<ref>{{Cite news|author=Fandos|first=Nicholas|date=2021-01-06|title=Pence and lawmakers evacuated as protesters storm the Capitol, halting Congress’s counting of electoral votes.|lang=en-US|website=The New York Times|url=https://www.nytimes.com/live/2021/01/06/us/electoral-vote|accessdate=2021-01-06|issn=0362-4331}}</ref>, пратэстоўцы пачалі спробы штурму будынка ў комплексе Капітолія ЗША. Некаторыя будынкі ў комплексе былі эвакуіраваны, і пратэстоўцы прарваліся праз сістэму бяспекі, пракраўшыся ў будынак Капітолія<ref name="McEvoy-Forbes">{{Cite web|lang=en|url=https://www.forbes.com/sites/jemimamcevoy/2021/01/06/dc-protests-trump-pro-trump-rally-live-coverage/|title=DC Protests Live Coverage: Entire Capitol Now On Lockdown As Protesters Enter The Building|author=McEvoy|first=Jemima|website=[[Forbes]]|date=January 6, 2021|archiveurl=|archivedate=|accessdate=January 6, 2021|url-status=live}}</ref><ref name=":1">{{Cite web|lang=en-US|url=https://variety.com/2021/tv/news/election-certification-pence-trump-biden-election-1234879411/|title=U.S. Capitol on Lockdown, Pro-Trump Protestors Breach Police Lines|author=Lang|first=Brent|website=Variety|date=January 6, 2021|archiveurl=|archivedate=|accessdate=January 6, 2021|url-status=live}}</ref>. Пазней усе будынкі ў комплексе былі заблакаваныя, уваход і выхад з іх забароненыя. Людзей у будынку папрасілі перайсці ў офісы і замкнуць дзверы і вокны; тым, хто звонку, параілі «шукаць сховішча»<ref>{{Cite web|lang=en-US|url=https://www.nbcwashington.com/news/local/president-trumps-supporters-to-protest-in-dc-as-congress-certifies-electoral-college-vote/2530914/|title=Watch Live: Protesters Swarm US Capitol Steps as Congress Counts Electoral Votes|website=NBC4 Washington|accessdate=January 6, 2021}}</ref>.
 
У 17:00 у будынак Капітолія прыбыў спецназ [[ФБР]]. Членам Кангрэса ў палаце было загадана надзець [[процівагаз]]ы пасля таго, як праваахоўныя органы пачалі выкарыстоўваць [[слёзатачывы газ]] у будынку. [[ABC News]] паведаміла, што ў будынку Капітолія былі чутныя стрэлы і што ля ўваходных дзвярэй Палаты паўстала ўзброенае супрацьстаянне<ref>{{Cite web|lang=en-US|url=https://wqow.com/2021/01/06/happening-now-armed-standoff-inside-us-capitol-shots-fired/|title=HAPPENING NOW: Armed standoff inside US Capitol, shots fired|author=Berge|first=Clint|website=WQOW|date=2021-01-06|accessdate=2021-01-06}}</ref>. Пазней залу сената ачысцілі ад пратэстоўцаў, а паліцыя адціснула пратэстуючых з прыступак Капітолія. Пасля штурму затрыманыя больш за 50 чалавек і яшчэ чацвёра былі забітыя. Паводле інфармацыі CNN, адна выбуховая прылада была знойдзена ў будынку Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі, а адна — у комплексе будынкаў Капітолія. Паводле звестак крыніцы тэлеканала, абедзве бомбы былі ўзарваныя супрацоўнікамі спецслужбаў<ref name="камерсант"/>.