Машынабудаванне і металаапрацоўка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: афармленне
Novice22 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
 
== Беларусь ==
На [[Беларусь|Беларусі]] машынабудаванне i [[металаапрацоўка]] як галіны вытворчасці пачалі развівацца ў канцы [[19 стагоддзе|19]] — пачатку [[20 ст.]] Дзейнічалі: у Мінску — [[Кашарскі машынабудаўнічы і чыгуна-медна-металургічны завод]] з [[1881]] года, [[Гігант (завод)|металаапрацоўчы завод «Гігант»]] з [[1907]]; у Віцебску — [[Віцебскі чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод|чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод]] з 1877; у Магілёве — [[Магілёўскі чыгуналіцейны завод|чыгуналіцейны завод]] з [[1915]] года. У пачатку [[20 ст.]] было 26 невялікіх металаапрацоўчых прадпрыемстваў, якія выраблялі [[плуг]]і, [[серп|сярпы]], [[Каса (інструмент)|косы]], [[сякера|сякеры]], [[цвік]]і, металічны [[посуд]], нестандартнае [[абсталяванне]] для [[мукамольная прамысловасць|мукамольнай]], [[крухмалапатачная прамысловасць|крухмалапатачнай]], [[дрэваапрацоўчая прамысловасць|дрэваапрацоўчай]] і [[спіртавая прамысловасць|спіртавой]] прамысловасці, займаліся рамонтам [[рухомы састаў|рухомага саставу чыгунак]] і інш.
 
У [[1930-я]] гг. значнымі цэнтрамі станкабудавання сталі [[Мінск]], [[Віцебск]], [[Гомель]]. Пачаўся выпуск складаных сельскагаспадарчых і тарфяных машын, абсталявання для [[будаўнічая прамысловасць|будаўнічай прамысловасці]], [[электрарухавік]]оў. У пачатку [[1940-я|1940-х]] гг. асвоены выпуск [[радыёпрыёмнік]]аў. У [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] частка машынабудаўнічых заводаў была [[Эвакуацыя ў СССР у час Вялікай Айчыннай вайны|эвакуіравана ва ўсходнія раёны СССР]], астатнія разбураны.