Розніца паміж версіямі "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь"

 
== Факультэты ==
* [[Факультэт міліцыі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь|Факультэт міліцыі]]
 
* [[Следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь|Следча-экспертны факультэт]]
=== Факультэт міліцыі ===
* [[Крымінальна-выканаўчы факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь|Крымінальна-выканаўчы факультэт]]
Факультэт міліцыі утвораны ў лютым 2000 года ў выніку аб’яднання двух факультэтаў — крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі. Быў створаны з мэтай арганізацыі падрыхтоўкі слухачоў і ад’юнктаў для службаў і падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі, каардынацыі вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай працы.
* [[Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь|Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў]]
 
* [[Навукова-педагагічны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь|Навукова-педагагічны факультэт]]
Кіраўніцтва факультэта:
* [[Факультэт права Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь|Факультэт права]]
* Начальнік факультэта — [[Дзмітрый Вітальевіч Ханцэвіч]]
* Намеснік начальніка — [[Алег Уладзіміравіч Дуванаў]]
 
=== Следча-экспертны факультэт ===
Следча-экспертны факультэт быў створаны на базе Мінскай сярэдняй спецыяльнай школы міліцыі імя М. В. Фрунзе МУС СССР загадам МУС ад 1 лiпеня 1994 года ва выкананне пастановы Савета Міністраў ад 10 лістапада 1993 года. У 1994 годзе на факультэт быў ажыццёўлены першы набор курсантаў, а першы выпуск адбыўся ў 1998 годзе.
 
Кіраўніцтва факультэта:
* Намеснік начальніка — [[Віталь Іванавіч Куцко]]
 
=== Крымінальна-выканаўчы факультэт ===
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 1993 года «Аб некаторых мерах далейшага развіцця сістэмы выканання пакаранняў» загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 1993 года Навучальны цэнтр галоўнага ўпраўлення па выкананні пакаранняў быў ператвораны ў факультэт па падрыхтоўцы супрацоўнікаў папраўча-працоўных устаноў і спецкамендатуры Акадэміі міліцыі.
 
У склад факультэта ўваходзілі кафедра выканання пакаранняў і кафедра баявой і тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі, а таксама дзяжурная частка, група кадраў і страявая частка, група выхаваўчай працы і сацыяльнай абароны асабістага складу, аддзяленне харчовага забеспячэння, аддзяленне рэчавай забеспячэння, камунальна-эксплуатацыйнае аддзяленне, бібліятэка, бухгалтэрыя, пункт аховы здароўя. У 1996 годзе была створана кафедра аператыўнай працы і кіравання ў папраўча-працоўных установах. У лютым 2000 года ў адпаведнасці з арганізацыйна-штатнымі зменамі факультэт атрымаў сучасную назву.
 
У жніўні 2016 года факультэт памяняў месца дыслакацыі — з вуліцы Ангарскай пераехаў на вуліцу К. Лібкнехта. У цяперашні час размяшчаецца ў будынку Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС.
 
Кіраўніцтва факультэта:
* Начальнік факультэта — [[Алег Міхайлавіч Савасцей]]
* Намеснік начальніка — [[Аляксей Генадзевіч Ярмоленка]]
* Памочнік начальніка — [[Сяргей Мікалаевіч Тумеля]]
 
=== Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў ===
Факультэт створаны як структурнае падраздзяленне Мінскай вышэйшай школы МУС СССР 20 лютага 1986 года. Кіраўнікамі факультэта ў свой час з’яўляліся: С. Г. Сазанкоў, У. І. Янушка, В. М. Вежнавец, Г. С. Зуёнак, Л. В. Саленик. У 1986—1999 гады факультэт забяспечваў першапачатковую падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
 
Факультэт ажыццяўляе павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кіруючых кадраў органаў унутраных спраў. Гэта вядучае падраздзяленне ведамаснай падсістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, падрыхтоўкi спецыялістаў для праваахоўных органаў на першай ступені вышэйшай адукацыі ў завочнай форме атрымання адукацыі, а таксама спецыялістаў на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура).
 
Кіраўніцтва факультэта:
* Начальнік факультэта — [[Іван Віктаравіч Ломаць]]
* Намеснік начальніка — [[Віктар Віктаравіч Ждан]]
 
=== Навукова-педагагічны факультэт ===
Падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі для Міністэрства ўнутраных спраў у Акадэміі МУС пачалася ў 1992 годзе, калі загадам МУС ад 28 мая 1992 года была створана ад’юнктура пры навукова-даследчым і рэдакцыйна-выдавецкім аддзеле. Першым начальнікам ад’юнктуры (1992—1994 гады) з’яўляўся падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Мікалаевіч Батин. У красавіку 1996 году пры аддзеле была створана дактарантура, а ў жніўні 1998 года — вочная магістратура.
 
Навукова-педагагічны факультэт як самастойнае структурнае падраздзяленне Акадэміі МУС быў створаны загадам МУС ад 28 мая 2001 году ў мэтах ажыццяўлення падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі для Міністэрства ўнутраных спраў у форме вочнай ад’юнктуры, дактарантуры і суіскальніцтва.
 
Кіраўніцтва факультэта:
* Начальнік факультэта — [[Віталь Мікалаевіч Радаман]]
 
=== Факультэт права ===
Факультэт права з’яўляецца структурным падраздзяленнем Акадэміі МУС з 1 верасня 2001 года. Утвораны ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства ўнутраных спраў ад 28 лютага 2001 года. Першым кіраўніком факультэта (2001—2004 гады) з’яўляўся палкоўнік міліцыі Віктар Якаўлевіч Нясцюк.
 
Кіраўніцтва факультэта:
* Дэкан факультэта — [[Вячаслаў Сяргеевіч Клімчэня]]
* Намеснік дэкана — [[Васіль Арсенцьевіч Неўмяржыцкі]]
 
== Начальнікі ==