Штурм Капітолія ЗША (2021): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
 
Як паведамлялася пазней, у Вашынгтон выслалі 3000 байцоў [[Нацыянальная гвардыя ЗША|Нацыянальнай гвардыі]], а ў сталіцы была ўведзена каменданцкая гадзіна. Сам Трамп, даведаўшыся пра дадзеныя падзеі заклікаў дэйвааць сваіх прыхільнікаў выключна мірнымі метадамі. Адначасова Сенат і Палата прадстаўнікоў ЗША аднавілі дэбаты па выніках прэзідэнцкіх выбараў. Неўзабаве Кангрэс зацвердзіў прэзідэнтам ЗША Джо Байдэна, што канчаткова закрывала канстытуцыйныя магчымасці аспрэчыць вынікі выбараў. На гэтым фоне кіраўнік апарата першай лэдзі ЗША і былы прэс-сакратар Белага дома [[Стэфані Грышэм]] падала ў адстаўку. Таксама прашэнне аб звальненні падалі намеснік прэс-сакратара Белага дома [[Сара Мэцьюс]] і сакратар па пратакольных пытаннях [[Рыкі Нісета]]<ref name="камерсант"/>.
 
== Наступствы ==
У выніку падзей у Вашынгтоне быў нанесены каласальны ўдар па рэпутацыі ЗША ва ўсім свеце<ref>[https://m.pravdoryb.info/bayden-podderzhal-repressii-v-ssha-promenyav-trampa-na-pensa.html Байден поддержал репрессии в США, променяв Трампа на Пенса]</ref>. Галоўным чынам гэта было выклікана пераследам удзельнікаў штурму з боку [[ФБР]] і блакаваннем акаўнтаў Трампа ў сацсетках<ref>[https://rg.ru/2021/01/08/smert-i-nenavist-v-kapitolii.html Смерть и ненависть в Капитолии]</ref>. Шэраг СМІ апісвалі падзеі як рэпрэсіі і парушэнне свабоды слова<ref>[https://eadaily.com/ru/news/2021/01/08/storonniki-trampa-shturmovavshie-kongress-podvergayutsya-repressiyam Сторонники Трампа, штурмовавшие Конгресс, подвергаются репрессиям]</ref>.
 
[[9 студзеня]] 53-гадовы Крыстафер Стэнтон Джорджыя, які ўдзельнічаў у нападзе на Капітолій, знойдзены мёртвым у сваім доме. Смерць трампіста, як паведамілі судмедэксперты, наступіла ў выніку агнястрэльнага ранення ў грудзі. У той жа дзень загінуў супрацоўнік паліцыі Капітолія, 51-гадовы Говард Лібенгуд, які непасрэдна ўдзельнічаў у падаўленні штурму. Афіцыйна заяўлялася, што абодва скончылі жыццё самагубствам<ref>[https://www.fontanka.ru/2021/01/13/69693856/ Войска в Вашингтоне, самоубийства участников и свидетелей штурма Капитолия, без вины виноватый Чак Норрис. Неделя до инаугурации Байдена]</ref>.
 
== Рэакцыя ў ЗША ==