Авамба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
Асноўны від паселішча — [[сям'я|сямейны]] ''крааль'', які ўяўляе сабою некалькі невялікіх драўляных хацін, агароджаных плотам. Кожная хаціна мае сваю функцыю, выкарыстоўваецца або для сямейных збораў, або для адпачынку, або ў гаспадарчых мэтах. Некалькі крааляў будуюцца вакол адной крыніцы пітной вады. Існуе суседская ўзаемадапамога.
 
Першасная сацыяльная адзінка — малая нуклеарная сям'я, главою якой заўсёды з'яўляецца бацька. Ён — ўласнік усёй маёмасці, у тым ліку зямлі, але яна перадаецца па спадчыне па матчынай, а не бацькавай лініі. У выніку смерці мужчыны зямельная маёмасць пераходзіць да сваякоў па матчынай лініі. Каб заставіць яе ў спадчыну сваёй сям'і, жанатыя мужчыны часцяком прадаюць зямлю за ўмоўны кошт жонцы. Авамба не вітаюць раннія [[шлюб]]ы. Узрост жаніха і нявесты часцей за ўсё перавышае дваццаць гадоў. Шлюбу папярэднічае выкуп свойскай жывёлай, што перадаецца жаніхом сям'і нявесты. Замест выкупу магчыма адпрацоўка. Разводы забаронены, што стымулюе пазашлюбныя адносіны, у тым ліку [[Гомасексуалізмгомасексуальнасць|гомасексуальныя]]. Сем'і аб'ядноўваюцца ў роды па жаночай лініі. Роды складаюць племянны саюз на чале рады старэйшын і правадыра.
 
Авамба маюць надзвычай багаты [[фальклор]] — [[песня|песні]], [[казка|казкі]], жарты, [[гісторыя|гістарычныя]] і [[міф]]алагічныя паданні. Плямёны арганізуюць супольныя [[свята|святы]], падчас якіх адбываюцца рытуальныя [[танец|танцы]] і сумеснае распіванне [[піва]].