Розніца паміж версіямі "Вядзьмар 2: Забойцы каралёў"

* '''[[Хенсельт]]''' — кароль Каэдвена. Марыць атрымаць Тэмерыю і Верхні Аэдзірн (Ніжнюю Мархію) у свае рукі. У 2 главе Вернан Рашэ намерваецца забіць караля, каб адпомсціць за смерць сваіх людзей, павешаных па загадзе Хенсельта. Геральт можа адгаварыць Рашэ ад помсты або даць яму самому вырашыць лёс караля, пры другім варыянце Хенсельт будзе забіты. (Праходжанне за Рашэ).
* '''Сабрына Глевісіг''' — чарадзейка, дарадчыца караля Хенсельта. Была пакарана смерцю Хенсельтам за знішчэнне армій Аэдзірна і Каэдвена, ужыўшы неканвенцыйную зброю (Агонь Мелгара). Пракляла караля Хенсельта. Салдат Яган, які нанёс ёй удар міласэрнасці, стаў Натхнёным і заснаваў культ, які ўшаноўвае Сабрыну.
* '''Дэтмальд''' — чарадзей, саветнік караля Хенсельта. Практыкуе некрамантыю і іншыя забароненыя вобласці магіі, падчас аднаго з квэстаў можна прадаць яму некраманцкія рукапісы. ГомасексуалістГомасексуал. Калі праходзіць за Вернана Рашэ і выратаваць прынцэсу Анаіс, а не Трыс, то ў 3 главе ён заб’е Дэтмальда. Калі праходзіць за Ёрвета, то Дэтмальда пакараюць смерцю красналюды ў канцы 2 главы. Калі вы выбралі шлях Рашэ і выратавалі Трыс, Дэтмальд збяжыць.
* '''[[Радавід]]'''  — кароль Рэданіі, муж прынцэсы Ады (пры ўмове што перанесены захаванні з першай часткі, дзе Ада вызвалена ад чар), дачкі Фольтэста.
* '''Стэніс'''  — спадчыннік трона Аэдзірна. У другой главе, гуляючы за Ёрвета, ёсць выбар, або даць сялянам забіць яго, або выратаваць. Калі яго выратаваць, становіцца каралём Аэдзірна. Калі гуляць за Рашэ, то Стэніс загіне ў прывіднай імгле ад зданяў.