Канцэнтрацыйны лагер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dziva4ok (размовы | уклад)
стыль
Радок 27:
У 1920-я гг. у Савецкім саюзе пачала складвацца сістэма канцэнтрацыйных лагероў, якая пазней атрымала назву ГУЛАГ (Дзяржаўнае кіраванне лагерамі). Там адбывалі сваі тэрміны пакарання, белагвардзейцы, асобы дваранскага альбо буржуазнага паходжання, праваслаўныя святары, раскулачаныя заможныя сяляне, крымінальныя злачынцы. Звычайна лагеры размяшчаліся ў Сібіры і Запаляр'і. У 1930-х гг. многія камуністы, як выступаўшыя супраць палітыкі Сталіна (трацкісты і інш.), так і падтрымліваўшыя яго былі адпраўлены ў канцлагеры, звычайна, — па сфабрыкаваных справах. Таму 1937 г. стаў сімвалам сталінскіх рэпрэсій. У1939-1940 гг. у лагеры таксама адправіліся «недабранадзейныя» асобы з Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны, Прыбалтыкі і Бесарабіі: паліцэйскія, ваенныя, польскія асаднікі, прадстаўнікі буржуазіі і інтэлігенцыі. У канцэнтрацыйных лагерах крымінальныя зняволенныя мелі значную ўладу над палітычнымі. Гісторыя і побыт ГУЛАГа грунтоўна апісаны ў творы А. І. Салжаніцына «Архіпелаг ГУЛАГ».
 
Першыя канцэнтрацыйныя лагеры ў Германіі ўзніклі ў 1933 г. пасля прыходу А. Гітлера да ўлады. Да пачатку Другой сусветнай вайны туды адпраўлялі камуністаў, сацыялістаў, крымінальных злодзеяў і гомасексуалістаўгомасексуальных асоб. З цягам часу туды сталі траплаць яўрэі, цыгане плямен рома і сінці, бо гэтыя народы нацысты лічылі ворагамі, якія рабавалі Германію, а таксама Сведкі Іеговы, якія адмаўляліся ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны і служіць у арміі і распаўсюджвалі свае погляды сярод іншых. У савецкіх канцлагерах паміж формай палітвязняў і формай крымінальных зняволеных звычайна не было пэўных адрозненняў, а ў канцлагерах гітлераўскай Германіі крымінальным зняволеным на робу нашывалі чорную пляму, яўрэям — жоўтую зорку Давіда, Сведкам Іеговы — ліловы трохвугольнік і г.д.
 
У Польшчы падчас рэжыму санацыі быў створаны канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай, дзе трымалі камуністаў і іх прыхільнікаў, праваслаўных святароў, украінскіх нацыяналістаў, а пасля пачатку Другой сусветнай вайны — нямецкіх ваеннапалонных і этнічных немцаў, якія пражывалі ў Польшчы. Адміністрацыя лагера шырока выкарыстоўвала дапамогу зняволенных за крымінальныя злачынствы ў справе нагляду за палітзняволеннымі. Гэты лагер быў ліквідаваны пры ўводзе Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі ў 1939 г<ref>[http://historiapure.narod2.ru/artikuli/vipadkoviya_ahvyari_palitichnih_represii_na_belarusi/%20 А. Берастоўскі. Выпадковыя ахвяры палітычных рэпрэсій на Беларусі ]</ref>.
Радок 76:
 
==== Куба ====
Пасля прыходу да ўлады на Кубе Ф. Кастра распарадзіўся правесці масавыя арышты "недабранадзейных элементаў". Да апошніх ён адносіў гомасексуалістаўгомасексуалаў, каталікоў, пратэстантаў, Сведкаў Іеговы, і безумоўна, тых хто не згаджаўся з яго рэжымам. Многіх з арыштаваных пазней адправілі ў канцэнтрацыйныя лагеры дзеля ізаляцыі ад грамадства. У асноўным, гэтыя лагеры знаходзіліся ў правінцыі Камагуэй. Гэта былі месцы масавага зняволення і прымусовай працы, умацаваныя электрыфікаваным калючым дротам. У 1968 г. лагеры былі пераўтвораны ў т.зв. "Ваенныя базы", але ў жыцці зняволенных амаль нічога не змянілася. Толькі некаторым пачалі плаціць невялікую суму грошай за працу.<ref name="totalitarianimages.blogspot.com">http://totalitarianimages.blogspot.com/2010/02/concentration-camps-in-cuba-umap.html Concentration camps in Cuba</ref>
 
У сучаснай Кубе праследванні "недабранадзейных элементаў" ужо не адбываюцца ў такой жорсткай форме, але есць сцвярджэнні, што такая форма зняволення яшчэ прымяняецца.<ref name="totalitarianimages.blogspot.com"/>