Розніца паміж версіямі "Гетэранарматыўнасць"

 
 
У гетэранарматыўным грамадстве можна весці гутаркі пра свайго гетэрасексуальнага партнёра, не рызыкуючы парушыць «межы інтымнасці» суразмоўцы. Аднак любое згадванне пра свайго аднаполага партнёра ўспрымаецца як парушэнне межаў прыстойнасці. Гэта адбываецца па прычыне таго, што [[гомасексуальнасць]] у гетэранарматыўным грамадстве асацыюецца з [[сексуальнасць|сексуальнасцю]] ў вузкім сэнсе — інакш кажучы з [[Палавы акт|сексам]].
 
Адхіленне гомасексуалаў ад «стандартнай» гетэранарматыўнай мадэлі прыводзіць да таго, што мужчын-[[гей|геяў]] часта не лічаць за «сапраўдных» мужчын, прыпісваючы ім празмерную [[фемініннасць]]. З іншага боку, жанчынам-[[лесбіянка]]м прыпісваюць празмерную [[маскуліннасць]]. Іншым распаўсюджаным стэрэатыпам, спароджаным гетэранарматыўным грамадствам, з'яўляецца вылучэнне ў гомасексуальных парах (як мужчынскіх, так і жаночых) «актываў» (= мужчын) і «пасіваў» (= жанчын). У некаторых выпадках гэта памылка даходзіць да таго, што «пасіўным» геям і «актыўным» лесбіянкам рэкамендуюць праводзіць [[Карэкцыя пола|аперацыю па карэкцыі пола]], каб яны са сваімі партнёрамі маглі ўтварыць «стандартную» гетэранарматыўную пару. У некаторых краінах (напрыклад, у [[Іран]]е) карэкцыя пола застаецца і дагэтуль адзіным спосабам для гомасексуалістаўгомасексуалаў пазбегнуць строгага крымінальнага пакарання за «[[педэрастыя|педэрастыю]]»<ref>''Robert Tait'' [http://www.guardian.co.uk/world/2007/sep/25/iran.roberttait/print Sex changes and a draconian legal code: gay life in Iran] // [[Guardian]], 25 September 2007{{ref-en}}</ref>.
 
=== Трансгендары ===