Галобы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 76:
 
У 1783 г. новы ўладальнік Галабоў, сын Францішка чарнігаўскі ваявода [[Людвік Вільга]] пабудаваў у сяле царкву. У тым жа годзе ён дабудаваў дзве капліцы пры каменным касцёле Арханёла Міхаіла. 24 красавіка 1786 г. у вежу касцёла трапіла маланка і ён пацярпеў ад пажару. У 1793 г. Людвік Вільга адбудаваў касцёл. У 1795 г. у Галобах налічвалася 90 двароў і 615 жыхароў.
 
У ХІХ стагоддзі сяло Галобы было ў складзе Галобскай воласці Ковельскага павета [[Валынская губерня|Валынскай губерні]]<ref name="история с. Голобы">[http://www.surnameindex.info/info/volyn/kovel/goloby/index.html Историческая информация о селе Голобы]</ref>.
 
У 1871 г. праз Галобы была пракладзена чыгунка. Адначасова была пабудавана новая дарога на Ковель, якая перарэзала напалову вялікую сажалку, што была ў парку. Сучасныя вуліцы Шаўчэнкі і Грушэўскага — гэта і ёсць стары шлях.