Тэрэза Станіславаўна Голуб: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 22:
== Бiяграфiя==
 
Нарадзілася ў сям’і лесніка Станiслава Маляўскага. У 1968 г. скончыла Івянецкую СШ. З лістапада 1968 г. па жнівень 1974 года працавала піянерважатай і настаўніцай пачатковых класаў Сівіцкай 8-мi гадовай школе ВаложiнскагаВаложынскага раёна. З верасня 1974 г. ў Мінску, дзе працавала выхавацелькай дзіцячага сада (1974 - 1981).
 
У 1976 годзе завочна скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. На працягу 1981-1993гг., працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, лабарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела выданняў і тэксталогіі.
 
З 1993 г. па 1997 г. – у Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры: вядучы супрацоўнік, навуковы сакратар, намеснік дырэктара па навуцы. У 1997-2013гг. займала пасаду старэйшага науковага супрацоунiка, а з 2002 г. - загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, адначасова выконвала абавязкі намесніка дырэктара Інстытута (2006 - 2008). Зараз на пенсii, працягвае займацца навуковай працай. Жыве ў Мінску, мае двух дзяцей.