Герман Шыманюк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Яшчэ да [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] жыў у Маскве, дзе вучыўся ў гімназіі, працуючы дворнікам. Па сканчэнні гімназіі да канца 1921 працаваў артыстам маскоўскага тэатра «Буф». Магчыма, агент АДПУ з 1921. У снежні 1921 вярнуўся у в. Грабавец з жонкай Лізай (карэнная масквоўка) і маленькай дачкой Надзяй. У гэты самы час у Агароднічкі пад Беластокам вярнулася [[Вера Ігнатаўна Маслоўская|Вера Маслоўская]] (з роду Матэйчукоў). Маслоўская і Шыманюк стварылі разам падпольную арганізацыю, якая змагалася за [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускую Народную Рэспубліку]]. Арганізацыя атрымала назву «[[Брацтва сялян-беларусаў]]». Яны звязаліся з літоўскім штабам у [[Мерач]]ы, які арганізоўваў партызанаў, якіяшто прызнавалі [[Урад Беларускай Народнай Рэспублікі|ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі]] ў [[Каўнас|Коўне]]. ШманюкГерман Шыманюк атрымаў псеўданім «Скамарох» і стаў атаманам Гарадзеншчыны, узначальваў штаб Бельскага павета беларускіх партызанаў.
 
Вясной 1922, калі Шыманюк вярнуўся з Коўна, ён загадаў Я. Грыцюку арганізаваць баявы атрад. Такім чынам быў створаны [[Партызанскі атрад атамана Чорта|атрад]] у 15-24 чалавек, які здзейсніў шэраг узброеных нападаў. 6 мая 1922 польская паліцыя разбіла лагер атрада Шыманюка, але сам ён здолеў уцячы. З сярэдзіны 1922 Шыманюк у Літве, а з канца 1923 — у [[БССР]]. З 1926 — член КП(б)Б. Скончыў камуністычны ўніверсітэт Беларусі пры Цэнтральнай саўпартшколе ў Мінску. З 1930 працаваў у Полацкім райгандлі. З 1933 — кіраўнік Магілёўскага зааветрабфака. У 1937 арыштаваны органамі [[НКУС]]. Далейшы лёс невядомы.