Францішак Градоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 38:
Ф. Градоўскі быў, несумненна, добрым знаўцам антычнага [[гераічны эпас|гераічнага эпасу]], уважлівым чытачом «[[Іліяда|Іліяды]]» [[Гамер]]а і «[[Энеіда|Энеіды]]» [[Вергілій|Вергілія]], наследаванне якім плённа паўплывала на яго працу над уласным эпічным творам. Паэт увёў у паэму шэраг міфалагічных вобразаў і класічных літаратурных сцэн, тыповых для антычнага эпасу фармальных прыёмаў, што ўзбагаціла мастацкі змест. Военачальнікі ў паэме звяртаюцца з патрыятычнымі прамовамі да сваіх воінаў ([[Стэфан Баторый]], [[Мікалай Радзівіл]], [[Крыштоф Радзівіл]]) і адзін да аднаго (Крыштоф Радзівіл і [[Філон Кміта-Чарнабыльскі]]), да маскоўскага ваяводы князя Сярэбранага прамаўляе рака [[Днепр]], просьбы-маленні Крыштофа адрасуюцца [[Марс, бог|Марсу]], [[Белона (міфалогія)|Белоне]], [[Дыяна, міфалогія|Дыяне]]. Перад трэцяй выправай Стэфана Баторыя з’яўляецца знаменне, якое Мікалай Радзівіл у сваім прароцтве называе знакам будучай перамогі над войскамі Івана Грознага. За апісаннем бітвы на рацэ Уле ідзе ў паэме маўклівая, журботная сцэна пахавання забітых воінаў, ахвяраў бога вайны Марса. Перад пачаткам наступлення арміі Стэфана Баторыя на Пскоў адбываецца нарада военачальнікаў, дзе абмяркоўваецца план ваенных дзеянняў і размяркоўваюцца абавязкі і задачы кожнага. Традыцыйныя атрыбуты класічнага гераічнага эпасу ўведзены Ф. Градоўскім у эпічную паэму, прысвечаную рэальным падзеям канца XVI ст.
 
Аўтар ахвотна параўноўваў сучасныя яму падзеі і подзвігі герояў з падзеямі і подзвігамі старажытных часоў. Так, пачынаючы апісваць заключны этап Лівонскай вайны (трэцюю выправу Стэфана Баторыя), ён згадвае правадыра рымлянаў [[Лукул]]а, вайну з [[Мітрыдат]]ам; дзёрзкі рэйд Крыштофа Радзівіла параўноўвае з легендарным пераходам Ганібала цераз Альпы і са знакамітым паходам [[Ксеркс I|Ксеркса]]а на Грэцыю. Адзначаючы мужнасць і храбрасць рускіх воінаў, абаронцаў [[Тарапец|Тарапца]], паэт гаворыць, што яны, падобна рымскім Фабіям, паклалі сваё жыццё за Айчыну.
 
Уславіўшы ў сваёй паэме воінскія подзвігі К. Радзівіла і яго паплечнікаў, Ф. Градоўскі выказвае шчырае жаданне, каб у далейшым яму давялося складаць толькі гімны міру: