Віленскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Віленскае княства''' — меркаваны феадальны ўдзел [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]], пазней [[ВКЛ]].<ref name="ЭГБ">''Ермаловіч М. І.'' Віленскае княства // ЭГБ у 6 т. Т. 2.… С. 273.</ref>
 
Паводле позняга [[Васкрасенскі летапіс|Васкрасенскага летапісу]], у 1130-х гадах або пазней [[вільня]]не пазвалі з Візантыі сыноў [[Высылка полацкіх князёў у Візантыю|высланага туды ў 1129 годзе]] разам з іншымі [[Расціслаў УсяславічРагвалодавіч (князь Віленскі)|Расціслава]] — [[Давіл Расціславіч|Давіла]] і [[Маўкольд]]а, і старэйшы з братоў стаў княжыць у Вільні. Паводле гэтага ж летапісу, Давіл і Маўкольд былі [[Гіпотэза полацкага паходжання вялікіх князёў літоўскіх|пачынальнікамі дынастыі вялікіх князёў літоўскіх]], але гістарычнасць гэтых асоб і падобная генеалогія адмаўляецца гісторыкамі, у т.л. з-за храналагічнай неадпаведнасці. Такую версію падзей лічаць створанай у Маскве пры Іване IV для пэўных палітычных мэт.
 
У канцы XIX ст. [[Адам Кіркор]] пісаў, што ў 1070 годзе ў Вільні княжыў нейкі ''Расціслаў Рагвалодавіч'', аднак крыніц свайго сцверджання не даваў<ref>''Kirkor A.'' Bazylika litewska. — 1886. — S. 4.</ref>. На гэтай аснове [[М. Ермаловіч]] у свой час выказаў думку пра існаванне не пазней чым з 2-й пал. ХІ ст. Віленскага княства, удзела Полацкай зямлі<ref>''Ермаловіч М.'' Па слядах аднаго міфа. 2-е выд. — Мн., 1991. — С. 44-49.</ref><ref>''Ермаловіч М.'' Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд…</ref>. Гэтае ж меркаванне выказана ў артыкуле М. Ермаловіча пра Віленскае княства ў [[Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|«Энцыклапедыі гісторыі Беларусі»]] у 6-ці тамах<ref name="ЭГБ"/>. Ермаловіч лічыў, што большую частку насельніцтва княства складалі [[крывічы]], якія калісьці і заснавалі Вільню, першапачаткова званую [[Крывы горад|Крывым горадам]], а астатняе насельніцтва было балтамі<ref name="ЭГБ"/>.