Расціслаў Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
 
== Расціслаў Рагвалодавіч ==
Паводле «Рускай геральдыкі» А. Б. Лакіера, Расціслаў Усяславіч меў сыноў [[Маўкольд Расціславіч|Маўкольда]] і [[Давіл Расціславіч|Давіла]], якіх гараджане Вільні запрасілі з Візантыі на княжанне і ад іх, быццам, [[Полацкае паходжанне літоўскіх князёў|паходзіць род вялікіх князёў літоўскіх]]. Паданне пра гэта змешчана ў [[Васкрасенкі летапіс|Васкрасенскім летапісе]] (сяр. XVI ст.), але там згадваецца ''Расціслаў Рагвалодавіч'', невядомы з ранніх крыніц. Ёсць думка, што паданне пра Расціслава Рагвалодавіча і яго сыноў створана ў [[Вялікае Княства Маскоўскае|Маскоўскай дзяржаве]] да часу вял.кн. [[Іван IV Грозны|Івана IV]], каб абгрунтаваць прэтэнзіі на тэрыторыі ВКЛ як спадчыну роду Рурыкавічаў<ref>Расціслаў Рагвалодавіч//Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6 Кн.1: Пузыны  — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, 2001. С. 112</ref>.
<blockquote>
« Въ лето 6637 (1129) прииде '''на Полоцкие Князи '''на Рогволодовичи''' Князь Великий Мстиславъ Володимировичь Мономашь и Полтескъ взялъ, а '''Рогволодовичи''' за бежали въ Царьградъ. Литва въ ту пору дань даяше Княземъ Полоцкимъ, а владома своими Гетманы, а городы Литовские тогда, иже суть ныне за Кролемъ, обладаны Князьями Киевскими, иные Черниговскими, иные Смоленскими, иные Полоцкими, и оттоле Вильня приложишася дань даяти Королю Угорскому за страхование Великаго Князя Мстислава Володимировича; и Вильняне взяша себе изъ Царяграда Князя Полоцку Ростислава '''Ростислава Рогволодовича''' детей Давила Князя, да брата его Молковца Князя; и той на Вильне первой Князь Давилъ, братъ Молковцевъ большой. А дети ево Видъ, егожъ люди волкомъ звали; да Ердень Князь. А Ерденевъ сынъ крестился, былъ Владыка во Твери, которой на Петра Чудотворца волнение учинилъ; звали его Андреемъ; писалъ на Чудотворца лживыя словеса. А у Молковца Князя сынъ Миндовгъ.»
</blockquote>
Няма адзінай думкі, чым ў тэксце з’яўляецца ''Рагвалодавіч'' — родавым празванне або імем па бацьку. Першае больш верагодна, бо як і ў «Аповесці мінулых часоў» на пачатку гадавога артыкула Рагвалодавічамі называны род полацкіх князёў агулам, у Васкрасенскім летапісе нават двойчы. Таму згаданага ''Расціслава Рагвалодавіча'' прапануюць атаясняць з ''Расціславам Усяславічам'', адзіным вядомым з крыніц Расціславам сярод Ізяславічаў Полацкіх (Рагвалодавічаў) на час іх высылкі ў Візантыю (1129). Калі Рагвалодавіч — імя па бацьку, паўстае пытанне хто яго бацька і на гэтую ролю прапануюць [[Рагвалод-Васіль Барысавіч|Рагвалода-Васіля Барысавіча]], а таксама [[Рагвалод Усяславіч|Рагвалода Усяславіча]], існаванне якога сумнеўнае. Выказвалася думка, што тоеснасць ''Расціслава Рагвалодавіча'' Васкрасенскага летапісу з Расціславам Усяславічам храналагічна немагчымая, таму яе апаненты лічаць яго сынам Рагвалода-Васіля<ref name="Пятроў">История родов русского дворянства… С. ?.</ref>.
Радок 23:
 
== Удзел ==
У свой час, А. Кіркор пісаў, што ''Расціслаў Рагвалодавіч'' з 1070-х гадоў быў князем у Вільні, т.-б. атрымаў ад Усяслава Полацкага ва ўдзел [[Віленскае княства]]<ref>Kirkor… S. 4.</ref>, але крыніц звестак не пазначыў. Напэўна, А. Кіркор так асэнсаваў звесткі Васкрасенскага летапісу, а дату вызначыў самастойна, бо ў «Жывапіснай Расіі» ён выводзіць генеалогію Гедзімінавічаў ад Расціслава Рагвалодавіча, якога назвае сынам Рагвалода-Васіля Барысавіча<ref>Живописная Россия. Т. 3. — Ч. 1: Литовское Полесье. Ч. 2. Белорусское Полесье. — 1882.</ref>. Слушнасць гэтых звестак сумнеўная, бо ў 1070-я гады сам Рагвавалод-Васіль яшчэ не нарадзіўся. Таксама і Расціслаў Усяславіч, калі і жыў ужо, у 1070-я гады быў немаўлём. Са спасылкай на А. Кіркора, тое ж падаў [[М. І. Ермаловіч]] ў сваім артыкуле "«Віленская княства"» у Энцыклапедыі гісторыі Беларусі.
 
На думку Л. Вайтовіча, кн. Расціслаў атрымаў ад бацькі ва ўдзел [[Лукомль]]<ref>Войтович, 2000</ref>, аднак, гэта яшчэ болей гіпатэтычна, бо не згадваецца і познімі крыніцамі нават ускоўна<ref>Насевіч, 1994</ref>.
Радок 30:
Калі дзеці Расціслава Усяслава, у т.л. меркаваныя Давіл і Маўкольд, жылі яшчэ ў 1180—1190 гады, то жыццё яго маладзейшых унукаў у сярэдзіне XIII ст. тэарэтычна магчымае. У кожным разе, нельга выключаць, што познія летапісы прыпісваюць імёны праўнукаў і прапраўнукаў Усяслава Полацкага яго ўнукам, збіўшыся ў ліку пакаленняў{{sfn|Литвина, Успенский|2006|с=275;}}. Надзейных жа звестак пра нашчадкаў Расціслава Усяславіча цяпер няма.
 
Ёсць думка, што нейкая генеалогія полацкіх Рагвалодавічаў была адной з крыніц пры стварэнні [[Легенда аб Палемоне|легенды пра Палемона]], як пачынальніка дынастыі літоўскіх князёў, толькі імёны князёў былі зменены.<ref>''Філіпович Марина''. ПОЛОЦЬКАПолоцька ЗЕМЛЯземля Уу БІЛОРУСЬКОБілорусько-ЛИТОВСЬКІЙлитовській ЛІТОПИСНІЙлітописній ТРАДИЦІІтрадиціі // УКРАЇНСЬКИЙУкраїнський ІСТОРИЧНИЙісторичний ЗБІРНИКзбірник / Головний редактор Т. Чухліб; заступник головного редактора А. Блануца. — К.: Інститут історії України НАН України. — Вип. 13. — Ч. 1. — 2010. — 252 с. — С. 44-56.</ref>
 
{{Род Ізяславічаў Полацкіх}}