Вуліца Карла Маркса (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 726:
 
[[Выява:Маркса-29.JPG|thumb|злева|Дом сувязі справа]]
'''№ 29:''' Пяціпавярховы будынак сучаснай архітэктуры. Вядомы як '''''[[Дом сувязі (Гродна)|Дом сувязі]]'''''. Пабудаваны ў [[1968]]. Аўтары праекта архітэктары Г. Тарасевіч і Л. Вільчко.
 
Пяціпавярховы вуглавы корпус складанай у плане канфігурацыі, да яго перпендыкулярна прымыкае падоўжанае крыло. Суцэльнае зашкленне на ўсю вышыню вуглавога аб'ёму і мерны рытм вертыкальных лапатак крыла ствараюць выразны кантраст у кампазіцыі галоўнага фасада. Канструкцыйнае рашэнне будынка заснавана на спалучэнні жалезабетоннага каркаса з цаглянымі сценамі, апрацаванымі тынкоўкай з [[мармур]]овай крошкай (чырвонага колеру на першым паверсе і шэрага на другім-пятым паверхах). У апрацоўцы інтэр'ераў выкарыстаны тынкоўка з каменнай і мармуровай крошкай. Тарцовая сцяна аперацыйнай залы была аформлена шматфігурным [[гіпс]]авым рэльефам на тэму працы (скульптар В. Даненкаў), лесвіца ўпрыгожана чаканкай (архітэктар А. Волкаў). У вугле аб'ёма [[вестыбюль]], холы, вялікія 2-светлавыя операцыйныя залы, у крыле — зала міжгародняй тэлефоннай сувязі, крама філатэліі, службовыя і дапаможныя памяшканні. У [[1988]] да будынка прыбудавана дадатковае крыло<ref>{{кніга
Радок 768:
Будынак цалкам займае гродзенскі філіял [[Белпошта|Белпошты]]. Над уваходам вісіць лічбавы гадзіннік, які паказвае час, дату і тэмпературу. Прымыкае да дому № 31 і ўтварае з ім адзіны комплекс.
 
'''№ 31:''' [[Будынак «Гроднасельбудпраекта»|Трох- і адзінаццаціпавярховы будынак]] архітэктуры 1970—1980-х гг.
 
Будынак пабудаваны ў [[1973]] па індывідуальнаму праекту (архітэктар [[В. Бажко]]). Складаецца з 2 аб'ёмаў (10- і 3-павярховага). У 3-павярховай часткі размешчаны галоўны уваход, вестыбюль, сталовая, актавая зала. У 10-павярховым аб'ёме першапачаткова былі размешчаны вытворчыя памяшканні інстытута, а таксама аб'яднання «Облсельбуд». Будынак цагляны, з папярочнымі апорнымі сценамі. Усе фасады абліцаваны керамічнай пліткай чырвонага і светла-жоўтага колераў<ref>{{кніга