2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ: Розніца паміж версіямі

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Вайсковае фарміраванне |назва = 2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фр...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:07, 23 студзеня 2021

2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фрунзепартызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе 4-га Калінкавіцкага атрада імя Фрунзе (арганізаваны ў чэрвені 1943 года), вылучанага 99-й Калінкавіцкай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Калінкавіцкага раёна. 24 лістапада 1943 года брыгада (924 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фрунзе
Гады існавання 1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Палескае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 924 партызаны (24.11.1943)
Дыслакацыя Калінкавіцкі раён
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Канстанцін Мікітавіч Марозаў

Склад

  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад;
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад;
  • 6-ы атрад імя В. І. Чапаева;

Камандаванне

Камандзір

  • Канстанцін Мікітавіч Марозаў

Камісар

  • Іосіф Мікітавіч Бяляй

Начальнік штаба

  • Андрэй Рыгоравіч Барысенка

Гісторыя

Партызаны праводзілі баявыя аперацыі на чыгунках і шашэйных дарогах. У чэрвені 1943 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнай аперацыі, разбілі нямецкі гарнізон ў вёсцы Тульгавічы, узарвалі лесапільны завод у Калінкавічах. 4 верасня 1943 годана Прыпяці затапілі нямецкі параход. Абсталявалі аэрадром, на які было прынята 35 самалётаў. Па заданню 61-й арміі, 19 лістапада 1943 года разбілі нямецкі гарнізон, што абараняў чыгуначную станцыю Аўраамаўская. Пабудавалі 2 пераправы. Удзельнічалі ў вызваленні вёсак Глінішча Хойніцкага і Агароднікі Калінкавіцкага раёнаў.

Памяць

У 1967 годзе ў вёсцы Моклішча Хойніцкага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі