Давыдаўскі сельсавет (Гомельскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51:
'''Давы́даўскі сельсавет''' — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Гомельскі раён|Гомельскага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. Цэнтр — вёска [[Давыдаўка (Гомельскі раён)|Давыдаўка]].
 
Пасля [[Узбуйненне БССР#Другое ўзбуйненне БССР|другога ўзбуйнення БССР]] з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]] [[БССР]]. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных [[Ляшчынецкі сельсавет|Ляшчынецкага]] і [[Макееўскі сельсавет|Макееўскага]] сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада [[Гомель|Гомеля]]. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 25 чэрвеня 1960 года ў склад горада Гомеля ўключана вёска [[Ляшчынец]]<ref>Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля вёскі Ляшчынец Гомельскага раёна ад 25 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.</ref>, 25 чэрвеня 1963 года — вёска [[Паўлава (Гомельскі раён)|Паўлава]]<ref>Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля населеных пунктаў Паўлава Давыдаўскага сельсавета, Масцішча і Хутар Сеўрукоўскага сельсавета Гомельскага раёна ад 25 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 21 (1021).</ref>, 29 красавіка 1968 года — пасёлак [[Сонечны (Гомельскі раён)|Сонечны]] і вёска [[Падгорная (Гомельскі раён)|Падгорная]]<ref>Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў мяжу горада Гомеля пасёлка Сонечны і вёскі Падгорная Давыдаўскага сельсавета Гомельскага раёна ад 29 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 13 (1207).</ref>, 17 мая 2007 года — вёска Давыдаўка<ref>[https://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2007-121/2007-121(004-015).pdf&oldDocPage=1 Указ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2007 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства города Гомеля и Гомельского района]</ref>. 21 чэрвеня 2007 года скасаваны Давыдаўскі сельсавет, яго тэрыторыя (3 населеныя пункты: [[Асаўцы (Гомельскі раён)|Асаўцы]], [[Сасноўка (Гомельскі раён)|Сасноўка]] і [[Уза (Гомельскі раён)|Уза]]) далучана да [[Бабовіцкі сельсавет|Бабовіцкага сельсавета]]<ref>[https://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2007-179/2007-179(004-039).pdf&oldDocPage=36 Решение Гомельского областного Совета депутатов от 21 июня 2007 г. № 51 Об упразднении Давыдовского сельсовета и изменении границ Бобовичского сельсовета Гомельского района]</ref>.
 
{{зноскі}}