27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кірава: Розніца паміж версіямі

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Вайсковае фарміраванне |назва = 27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:46, 24 студзеня 2021

27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кіравапартызанская брыгада, створаная 20 кастычніка 1943 года на базе асобных атрадаў імя Кірава (арганізаваны ў снежні 1943 года), імя Суворава (арганізаваны ў чэрвені 1943 года), і імя Фрунзе (арганізаваны ў кастрычніку 1943 года). Дзейнічала на тэрыторыі Нарўлянскага раёна. 28 лістапада 1943 года брыгада (655 партызан, чатыры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кірава
Гады існавання 1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 655 партызан (26.11.1943)
Дыслакацыя Нараўлянскі раён
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Уладзімір Пятровіч Яромаў

Склад

  • партызанскі атрад імя Кірава;
  • партызанскі атрад імя Суворава;
  • партызанскі атрад імя Фрунзе;
  • партызанскі атрад імя Чапаева.

Камандаванне

Камандзір

  • Уладзімір Пятровіч Яромаў

Камісар

  • Пётр Іванавіч Пятроўскі

Начальнік штаба

  • Уладзімір Мацвеевчі Клейнос

Гісторыя

Партызаны вялі баі з немцамі, найбольш значныя з якіх былі 29 жніўня 1943 года ў Мухаедаўскім лесе і 19 верасня 1943 года пры нападзе на гарнізон у Нароўлі (Нараўлянска-Шчакатоўская аперацыя). Учынялі дыверсіі на чыгунках, шашэйных і грунтовых дарогах. 11 лістапада 1943 года група аўтаматчыкай на чале з І. І. Бельскім узарвала два масты на раке Славечна. 29—30 лістапада 1943 года разам з часцямі 1-га Украінскага фронту ўдзельнічалі ў вызваленні Нароўлі, вёсак Верхні і Ніжні Млынок (Нараўлянская аперацыя).

Памяць

У 1945 годзе ў вёсцы Хільчыха Нараўлянскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі