Палескае партызанскае злучэнне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
== Гісторыя ==
Пры фарміраванні ў Палескае партызанскае злучэнне ўвайшлі: [[123-я Акцябрская партызанская брыгада імя 25-годдзя БССР|123-я Акцябрская]], [[125-я Капаткевіцкая партызанская брыгада|125-я Капаткевіцкая]] партызанскія брыгады і асобныя партызанскія атрады: [[Даманавіцкі партызанскі атрад|Даманавіцкі]], [[Ельскі партызанскі атрад|Ельскі]], [[Калінкавіцкі партызанскі атрад|Калінкавіцкі]], [[Пртызанскі атрад імя К. Я. Варшылава (Палескае партызанскае злучэнне)|імя К. Я. Варашылава]], [[Нараўлянскі партызанскі атрад|Нараўлянскі]], [[Макар Піменавіч Бумажкоў|М. П. Бумажкова]], А. П. Пакуша, У. Ц. Шантара, П. Я. Ігуменава, Р. І. Краўца, І. Б. Бабіча агульнай колькасцю 2935 партызан, створаны штаб злучэння партызанскіх атрадаў.
Дзеянні партызан у [[Ельскі раён|Ельскім]], [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкім]], [[Мазырскі раён|Мазырскім]], [[Нараўлянскі раён|Нараўлянскім]] і [[Тураўскі раён|Тураўскім]] раёнах каардынавала створанае ў маі 1943 года [[Паўднёва-Прыпяцкае партызанскае злучэнне]]. Злучэнне партызанскіх атрадаў з часцямі Чырвонай Арміі праходзіла па меры вызвалення [[Палеская вобласць|ПлескайПалескай вобласці]] з 22 верасня 1943 да 6 ліпеня 1944. На дзень выхаду ў савецкі тыл Палескае партызанскае злучэнне налічвала каля 9 000 чалавек. Акрамя таго, на тэрыторыі Палескай вобласці ў розны час дзейнічала (але не ўваходзіла ў склад Палескага партызанскага злучэння) 14 асобных партызанскіх атрадаў.
 
Партызанам [[Ціхан Піменавіч Бумажкоў|Ціхану Піменавічу Бумажкову]], [[Фёдар Іларыёнавіч Паўлоўскі|Фёдару Іларыёнавічу Паўлоўскаму]], [[Рыгор Аркадзевіч Такуеў|Рыгору Аркадзевічу Такуеву]] і [[Фёдар Аляксеевіч Малышаў|Фёдару Аляксеевічу Малышаву]] прысвоена званне [[Герой Савецкага Саюза]].