37-я Ельская партызанская брыгада: Розніца паміж версіямі

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Вайсковае фарміраванне |назва = 37-я Ельская партызанская брыгада |гады = 1943...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:31, 24 студзеня 2021

37-я Ельская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная 1 ліпеня 1943 года на базе Ельскага атрада, арганізаванага ў лютым 1943 года, пры фарміраванні брыгады быў разбуйнены на чатыры атрады. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ельскага, Лельчыцкага, Тураўскага, Мазырскага і іншых раёнаў. 21 лістапада, 19 снежня 1943 года, 11 студзеня 1944 года брыгада (755 партызан, чатыры атрады), паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

37-я Ельская партызанская брыгада
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Паўднёва-Прыпяцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 755 партызан
Дыслакацыя Ельскі, Лельчыцкі, Тураўскі, Мазырскі і іншыя раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Антон Сцяпанавіч Мішчанка

Склад

  • партызанскі атрад «Бальшавік»;
  • партызанскі атрад імя В. І. Чапаева;
  • партызанскі атрад «За Радзіму»;
  • партызанскі атрад «Смерць фашызму».

Камандаванне

Камандзір

  • Антон Сцяпанавіч Мішчанка

Камісар

Начальнік штаба

  • Сцяпан Іванавіч Міксюк

Гісторыя

Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на чыгунках, шашэйных і грунтавых дарогах. Найбольш значнымі з іх былі засадныя баі 12 жніўня, 14 лістапада 1942 года, 30 сакавіка 1943 года на дарогах СкароднаеВалаўская Рудня, ОўручЕльск. Некалькі баёў правялі разам з украінскімі партызанскімі атрадамі злучэння С. А. Каўпака, у тым ліку бой у снежні 1942 года каля вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна. У верасні 1943 года партызаны ўдзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку БагуцічыЕльск. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі за вызваленне гарадскога пасёлка Ельск (Ельская аперацыя).

Памяць

У 1970 годзе ў вёсцы Зашыр’е Ельскага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі