Гомельскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 57:
Сярэдняя тэмпература ў [[студзень|студзені]] −6,9 градусаў, у [[ліпень|ліпені]] +18,8 градусаў. [[Ападкі|Ападкаў]] 590 мм за год. [[Вегетацыйны перыяд|Вегетацыяны перыяд]] 193 сутак.
 
Асноўная рака — [[Рака Сож|Сож]] (цячэ з паўночнага ўсходу на поўдзень) з левымі прытокамі [[Рака Іпуць|Іпуць]] з [[Хорапуць|Хорапуццю]], [[рака Цяруха|Цяруха]] з [[рака Грабаўка|Грабаўкай]], [[Уць]], [[Нямыльня]] з [[Быкаўка (ручай)|Быкаўкай]] і правымі [[рака Уза|Узой]] з [[ІвалькаІволька]]й. Гушчыня рачной сеткі 0,35 км/км². Даўжыня меліярацыйнай сеткі 6,5 тыс. км, у тым ліку адрэгуляваных водапрыёмнікаў 82 км, магістральных і падводных каналаў 679 км, рэгулюючых 601 км, закрытай сеткі ([[дрэнаж]]а) 3,24 тыс. кв. км. ([[1991]]). Глебы сельгасугоддзяў (%) [[Дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістыя]] 33,1, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 27,5, [[Поймавыя глебы|пойменныя (алювіяльныя)]] 14,8, [[дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы|дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя]] 13,4, [[Тарфяна-балотныя глебы|тарфяна-балотныя]] 11,2; па [[Грануламетрычны склад|грануламетрычным складзе]] (%): пясчаныя 40,8, сугліністыя 24,8, супясчаныя 23,2, тарфяныя 11,2. Сярэдні бал [[банітэт]]у 34, на асобных участках ад 22 да 57. Пад [[лес]]ам 35 % тэрыторыі раёна. [[Сасна|Сасновыя]] лясы займаюць 70 %, [[бяроза]]выя 10 %, [[Дуб звычайны|дубовыя]] 10 %, [[вольха чорная|чорнаальховыя]] 6,4 %, [[асіна]]выя 2,3 %.
 
У Гомельскім раёне знаходзіцца курорт рэспубліканскага значэння — [[Чонкі]].