Mauzer: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Mauzer утварыўся на аскепках хэві-металічнага гурта «[[Равновесие]]» ў 2002 годзе. Нагодай знікнення гурта з'явіліся супярэчнасці паміж лідарам Цвікам, гітарыстам і асноўным аўтарам музыкі, і [[Ян Маўзэр|Янам]], вакалістам і асноўным аўтарам тэкстаў (тады яшчэ рускамоўных). Цвік, які лічыў, што Ян не ўмее спяваць, таемна ад яго запрасіў на рэпетыцыю іншага вакаліста. Гітарыст Колхз<!-- варта ўдакладніць напісанне! --> адмовіўся граць у такім складзе, і разам з Янам яны ўтварылі новы гурт. Басіст Igr пайшоў у новы праект Цвіка. Бубнач Ill83 не верыў у паспяховасць праекта Маўзэра і пайшоў граць у [[Поп-музыка|поп-гурт]] [[RadioVer]], аднак прапанаваў калектыву сваю дапамогу ў якасці [[прадзюсар]]а.
 
Улетку [[2003 год у гісторыі музыкі|2003]] года да Mauzer далучыўся Igr, і ў верасні быў адыграны першы канцэрт у складзе: Ян — [[спеў]], Koлхз — [[гітара]], [[Уладзімір Крутаў|Вова «Мядзведзь» Крутаў]] — гітара, Igr — [[Бас-гітара|бас]], [[Павел Емяльянаў|Паша «Капітан» Емяльянаў]] — [[Ударная ўстаноўка|ударныя]] (таксама — [[Nevma]], [[Akute]]). Хутка пасля гэтага, з-за непатрэбнасці гурту другога гітарыста і імкнення Вовы граць іншую музыку, ён сыходзіць. Паша Емяльянаў прывёў у гурт свайго сябра Бора. Бор, з'яўляючыся [[бэк-вакал]]істам, рэдка наведваў рэпетыцыі, новыя песні з'яўляліся без яго ўдзелу, і, па сутнасці, ён так і не стаў паўнавартасным удзельнікам гурта. Некаторы час з Маўзэрам рэпетуе былы ўдзельнік гуртоў [[Like Suicide]], [[3t.ON]] і іншых Макс «Рабакоп» Рыбакоў. Але, нечакана для ўсіх, замест паездкі на тыдзень у [[Масква|Маскву]] ён з'язджае ў [[Ізраіль]]. У гэты час у гурт прыходзіць сэмплер Ufo.
 
=== Першыя поспехі і першы альбом ===
Аднойчы Яну патэлефанаваў [[Аляксандр Памідораў]]. Яму спадабаліся 2 песні з дэма-запіса («Я застануся» і «Людзі») і ён прапанаваў паехаць у добрую польскую студыю, каб адну з песень бясплатна запісаць і выдацца на зборніку з лідарамі беларускага року, а таксама запрасіў гурт на фестываль [[Басовішча]]. Тэлефанаванне Памідорава вельмі падбадзёрыла каманду, і ў [[2005 год у гісторыі музыкі|2005]] годзе нікому не вядомы Mauzer становіцца пераможцам галоўнага беларускага рок-фестывалю. Разам з хлопцамі гэты раз граў ударнік [[Сяргей Цэлабёнак|Сяргей «Dead» Цэлабёнак]] з гурта [[Asguard]] (пазней таксама і [[Vodar Susviet]]). Прызам за перамогу стала магчымасць запіса альбому на прафесійнай студыі ў [[Польшча|Польшчы]]. На невядомасці ставіцца кропка, а ударнік Ill83 далучаецца да гурта.
 
У снежні 2005 года Mauzer становіцца лаўрэатам яшчэ аднаго беларускага рок-фестывалю [[Рок-Колакола]]. Прэса заве гурт «лідарамі новай хвалі беларускага року». У пачатку [[2006 год у гісторыі музыкі|2006]] года на цырымоніі [[Рок-каранацыя|Рок-каранацыі]] 2005 атрымлівае рок-карону як «Дэбют году», абыходзячы такіх канурэнтаў, як [[Саша і Сірожа]] і [[Naka]]. У лютым [[2006 год у гісторыі музыкі|2006]] года на польскай студыі «Rembrandt» запісваюцца гітары і ўдарныя для дэбютнага альбома. Праца над альбомам працягваецца ў [[Беларусь|Беларусі]] на магілёўскай студыі «[[B.S.S.R recordz]]». Запіс баса, вакала, электронікі, звядзенне і майстэрынг ідзе да пачатку кастрычніка.
 
У ліпені 2006 года Mauzer выступае на [[Басовішча|«Басовішчы»]] ў якасці аднаго з хэдлайнераў. У жніўні гурт выступае на вялікім open-air у цэнтры [[Горад Мінск|Мінска]]. На момант выступу гурта перад сцэнай знаходзіцца не менш за 10 тысяч чалавек. У верасні Mauzer атрымлівае запрашэнне выступіць на «[[Джынсавы фэст|Джынсавым фэсце]]» ў Мінску. Перад выступам калектыва ўлады выключаюць элетрычнасць, і Ян чытае першы куплет песні «Беларусь будзе вольнай» праз мегафон.
Радок 18:
[[25 снежня]] на беларускім лэйбле [[БМА]] выходзіць дэбютны альбом гурта «[[Радасьць]]». Пасля прэзентацыі альбома ў мінскім клубе «Арэна» гурт пакідае Бор. Амаль усе партыі Бора пяюцца і чытаюцца цяпер Ромам Ufo. На «Рок-каранацыі 2006» у лютым [[2007 год у гісторыі музыкі|2007]] года Ян Маўзэр атрымлівае рок-карону як выканаўца года. [[22 чэрвеня]] гурт выступае на галоўнай сцэне расійскага фестываля «[[Воздух (фестываль)|Воздух]]».
 
Летам 2007 года з невялікім скандалам (быў выдалены сайт каманды) дырэктар і ударнік Ill83 сышоў з гурта, восенню яго замяніў R.Am. Але з-за напружанага графіку і ён не доўга ўтрымаўся ў гурце, паспеўшы адыграць толькі чатыры канцэрта, у тым ліку на фэсце «[[Be Free|Права быць свабодным]]» і [[Горад Магілёў|магілёўскі]], супольны з [[5diez]]. Цяпер на месцы ўдарніка грае Vase, які прыйшоў з гурта [[3t.ON]].
 
=== Крызіс ===