Антыфа (ЗША): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
A8807 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Пашыраная мабільная праўка
Радок 1:
[[Выява:Anarchist anti deporation protest.jpg|thumb|Антыфа шпацыруюць па [[Мінеапаліс]]е, [[2017]]]]
'''Антыфа (ЗША)''' - гэта [[Леварадыкалізм|леварадыкальны]] [[Антыфашызм|антыфашысцкі]] і [[Антырасізм|антырасісцкі]] рух у [[ЗША]]. Гэты рух вельмі [[Дэцэнтралізаваны грамадскі рух|дэцэнтралізаваны]] і спалучае ў сабе мноства аўтаномных груп, аб'яднаныхаб’яднаных, акрамя дактрыны, метадалогіяй: яны аддаюць перавагу [[Простае дзеянне (тактыка)|простаму дзеянню]] і зневажаюць шлях [[Рэформа|палітычных рэформ]]. Шмат актыўнасцяў антыфы - негвалтоўныя, уключаюць у тым ліку распаўсюджванне [[Агітка|агітак]], [[Постар|постараў]], [[Флаер|флаераў]], [[Узаемадапамога (тактыка)|узаемадапамогу]], выступы, арганізацыю суполак па месцы, пратэстоўныя шпацыры па гарадах ЗША. Але яны не цураюцца і гвалтоўных тактык, асабліва супроць тых, каго яны лічаць [[Фашызм|фашыстамі]], супроць [[Неанацызм|неанацыстаў]], [[Расізм|расістаў]], [[Белы супрэматызм|белых супрэматыстаў]] і іншых [[Праварадыкалізм|праварадыкальна]] накіраваных грамадзян. Менавіта ў гэтым яны і адрозніваюцца ад больш памяркоўных [[Левыя (палітыка)|левых]] колаў у ЗША - менавіта антыфа гатовыя даваць просты фізічны і сеціўны адпор як фашыстам, так і, у некаторых выпадках, супрацоўнікам [[Паліцыя ЗША|паліцыі]]. Сярод іх тактык адпору, акрамя фізічных сутычак, таксама вылучаюць [[доксінг]], [[харасмент]] праціўнікаў і разбурэнне ўласнай маёмасці тых, каго яны лічаць праварадыкаламі.
 
Людзі, што належаць да антыфы, як правіла, прытрымліваюцца [[Анты-аўтарытарызм|анты-аўтарытарнага]], [[Антыкапіталізм|антыкапіталістычнага]] і анты-дзяржаўнага жыццяпозірку і распаўсюджваюць такія ідэалогіі як [[камунізм]], [[анархізм]], [[марксізм]], [[сацыяльная дэмакратыя]] і [[сацыялізм]]. Штандар і імя антыфа ў ЗША запазычылі з аднайменнага руху ў [[Германія|Германіі]]. Антыфа атрымоўваюць шырокую падтрымку ад разнародных арганізацый і мецэнатаў, аднак яны атрымоўваюць і крытыку з боку больш памяркоўных левых у ЗША, з-за іх гатоўнасці да фізічнага супрацьстаяння. Крытыкі заўважаюць, што тактыкі антыфы, у сваю чаргу, радыкалізуюць і праварадыкалаў, якія таксама становяцца больш гвалтоўнымі. Некаторыя правыя ў ЗША мяркуюць, што антыфа з'яўляюццаз’яўляюцца [[Хатні тэрарызм|хатнімі тэрарыстамі]]. Некаторыя даследчыкі лічаць, што, наадварот, радыкалізацыя антыфы - гэта адказ на радыкалізацыю з правага боку, і асноўная маса даследчыкаў не лічаць антыфу сур'ёзнайсур’ёзнай пагрозай ЗША.
 
==Глядзіце гэтаксама==