Розніца паміж версіямі "Гальшаны"

34 байты дададзена ,  4 месяцы таму
др
→‎Гісторыя: афармленне
др (→‎Гісторыя: афармленне)
 
У кан. 14 — пач. 15 ст. вядомы як горад, цэнтр гандлю і рамёстваў, у т.л. вырабу з мясцовай гліны кафлі. 3 15 ст. у Гальшанах быў касцёл, з [[1536]] згадваецца праваслаўная царква, у 16 ст. дзейнічаў кальвінскі збор. 3 16 ст. уладанне [[Род Сапегаў|Сапегаў]]. Пры іх у [[1618]] пабудаваны новы будынак касцёла францысканцаў, у 17 ст. жылы корпус кляштара, у канцы 16 ст.— пач. 17 ст. [[Гальшанскі замак]], паперня (існавала да кан. 17 ст.), якая выпускала вялікую колькасць паперы высокай якасці. Падчас [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночнай вайны]] (1700—1721) у выніку баявых дзеянняў мястэчка спалена.
 
3 [[1795]] у складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], цэнтр воласці Ашмянскага павета. У [[Вайна 1812 года|вайну 1812]] года тут адбыліся баі расійскіх і напалеонаўскіх войскаў. Пасля [[паўстанне 1830-1831|паўстання 1830—1831 гадоў]] у 1832 закрыты [[Касцёл Святога Яна Хрысціцеля і кляштар францысканцаў, Гальшаны|кляштар францысканцаў]], у яго будынках размясціўся расійскі ваенны [[гарнізон]]. Падчас [[паўстанне 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] адзін з арганізатараў паўстанняў [[Зыгмунт Мінейка|З. Мінейка]] планаваў зрабіць Гальшаны цэнтрам паўстання ў павеце. У [[1871]] адбылося выступленне сялян супраць мясцовага памешчыка і царскіх улад. У [[1897]] у Гальшанах 2883 жыхары. У кан. 19 — пач. 20 ст. у мястэчку 4 невялікія заводы, некалькі майстэрняў, гандлёвыя крамы, млыны, касцёл, праваслаўная царква, 2 капліцы, сінагога, 4 яўрэйскія малітоўныя дамы. Акрамя штотыднёвых таргоў, некалькі разоў на год праводзіліся буйныя гальшанскія кірмашы. Спецыфічным заняткам местачкоўцаў было вязанне рукавіц, панчох, «гальшанскіх каптаноў».
 
Падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] ў 1915—1918 гады Гальшаны акупаваны германскім войскам. На пач. [[1919]] заняты [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|Чырвонай Арміяй]]. У ваколіцах дзейнічалі антыбальшавіцкія ўзброеныя фарміраванні. У канцы красавіка 1919 года Гальшаны заняла польскае войска, летам 1920 — Чырвоная Армія, пазней зноў палякі. З 1920 у складзе [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]], з 1922 — [[Польшча|Польшчы]], цэнтр гміны Ашмянскага павета. Дзейнічалі суд, польская і 2 яўрэйскія школы, касцёл, царква, сінагога, крэдытна-ашчадная каса, пастаялы двор, карчма, пошта, тэлефонная станцыя на 10 абанентаў, аптэка, паліцэйскі ўчастак, банк. Быў развіты [[гандаль]]. На пачатку 1920-х гадоў у ваколіцах Гальшанаў дзейнічалі партызаны. У [[1926]] — 1702 жыхары. З [[1939]] года Гальшаны ў складзе [[БССР]]. У 1941 — 1944 акупаваны. У 1970 — 1945 жыхароў, 425 двароў.