Асабняк Мірэнбурга (Бабруйск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42:
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Babruysk Pushkina 211 (3).JPG|міні|злева|Порцік]]
Аднапавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак на высокім [[цокаль|цокалі]], накрыты [[вальма]]вым металічным дахам. На [[Тынкоўка|атынкаваным]] галоўным фасадзе засяроджаная галоўная [[архітэктурная аздоба]]. [[Кампазіцыя (архітэктура)|Кампазіцыя]] [[фасад]]а сіметрычная: у цэнтры [[ганак]] з [[порцік]]ам на дзвюх [[Канелюры|канеліраваных]] [[калона]]х [[Кампазітны ордар|кампазітнага ордара]], завершаны складаным па форме [[франтон]]ам. Абодва бакі фланкіраваны несапраўднымі [[рызаліт]]амі, утворанымі дзвюма [[пілястра]]мі з [[антаблемент]]ам і прамавугольным [[атык]]ам над імі. У дэкаратыўным аздабленні [[інтэр’ер]]а галоўная роля належыць шасці [[маёліка]]вым з [[раслінны арнамент|раслінным арнаментам]] [[камін]]ам, завершаным складанымі [[карніз]]амі і [[франтон]]амі. Тры каміны [[Зялёны колер|светла-зялёныя]], два — [[Белы колер|белыя]] з размалёўкай [[золата]]м; дэкаратыўнай насычанасцю мастацкай формы вылучаецца камін з [[кафля|кафлі]] [[Карычневы колер|цёмна-кававага колеру]], упрыгожаны расліннымі трохкветкавымі сюжэтамі. Ён мае завяршэнне ў выглядзе цэнтральных і бакавых [[акратэрый|акратэрыяў]], [[антаблемент]] з раслінным [[Фрыз (архітэктура)|фрызам]]. Камінны праём фланкіруюць дзве [[карыятыда|карыятыды]], над імі — развіты пояс фрыза з [[ніша]]мі і прамавугольнымі ўстаўкамі з выявамі [[матылёк|матылькоў]], расліннымі матывамі і інш.