Стэфан Арвідсан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
A8807 (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{Вучоны}} '''Стэфан Арвідсан''' (нар. {{дн|1968}}) - шведскі гісторык, прафес...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:18, 28 студзеня 2021

Стэфан Арвідсан (нар. ФАРМАТ НЯСЛУШНЫ[[Катэгорыя:Нарадзіліся Памылка: Недапушчальны час.]]) - шведскі гісторык, прафесар гісторыі релігіі Стакгольмскага ўніверсітэту, а таксама прафесар рэлігіязнаўства ва Універсітэце Лінэя.

Стэфан Арвідсан
Дата нараджэння 1968[1]
Грамадзянства
Род дзейнасці рэдактар, навуковы работнік, пісьменнік

Біяграфія

Арвідсан нарадзіўся ў Транасе, Швецыя, у 1968 годзе. У 2000 годзе абараніў доктарскую ступень у галіне гісторыі рэлігіі ва Універсітэце Лунда.

У 2007 зрабіўся асацыяваным прафесарам гісторыі рэлігіі ў Стакгольмскім універсітэце, а з 2012 займае свае бягучыя пасады - прафесара гісторыі релігіі Стакгольмскага ўніверсітэту і прафесара рэлігіязнаўства ва Універсітэце Лінэя.

Погляды

Арвідсан - заўзяты марксіст, але, па ягоных жа словах, "недагматычны марксіст". Арвідсан шкадуе, што, па ягоных меркаваннях, Шведская сацыяльна-дэмакратычная партыя і Левая партыя пакінулі, што ён называе, шлях "сапраўднага сацыялізму". Арвідсан з’яўляецца сам прапанентам больш радыкальнай плыні сацыялізму па тыпе "Сажры багацеяў!", і такое ён называе "рамантычным сацыялізмам". За працоўнае жыццё Арвідсан напісаў шэраг марксісцкіх публікацый, некаторыя з іх былі прафінансаваны Банкам Швецыі.

Арвідсан - вялікі крытык тэорыі агульнае Індаеўрапескае міфалогіі, якую ён заве "найгоршай міфалагічнай прыдумкай цяперашняга часу". Ягоны доктарскі тэзіс, дарэчы, зваўся англ.: Aryan Idols. The Indo-European Mythology as Ideology and Science (2006) (Арыйскія Ідалы. Індаеўрапейская міфалогія ў якасці ідэалогіі і навукі), у якім ён прыбягае да ad hominem у бок індаеўрапеістаў, у прыватнасці ў бок Жоржа Дзюмезіля, якога Арвідсан абвінавачвае ў фашысцкім жыццяпозірку. Такім метадам, як мяркуе сам Арвідсан, ён мусіць дыскрэдытаваць галіну вывучэння індаеўрапейскай міфалогіі ў межах вывучэння гісторыі рэлігіі ўвогуле.

Зноскі

  1. а б LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.