Розніца паміж версіямі «Антуан Мее»

2 байты выдалена ,  11 месяцаў таму
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '{{Вучоны}} '''Поль Жуль Антуан Мее''' ({{lang-fr|Paul Jules Antoine Meillet}}, {{дн|11|11|1866}}, Мулін, Францыя - {{д...')
 
'''Поль Жуль Антуан Мее''' ({{lang-fr|Paul Jules Antoine Meillet}}, {{дн|11|11|1866}}, [[Мулін]], [[Францыя]] - {{дс|21|09|1936}}, [[Шатамеян]], [[Францыя]]) - французскі [[Лінгвістыка|лінгвіст]], адзін з найбуйнешых лінгвістаў пачатку [[20 стагоддзе|20 стагоддзя]]. Пачаў даследаванні ў [[Сарбонскі ўніверсітэт|Сарбоне]], дзе ягонымі настаўнікамі былі [[Мішэль Брэаль]], [[Фердынанд дэ Сасюр]] і сябры [[L’Année Sociologique]]. У 1890 Мее трапіў на [[Каўказ]] падчас навуковай экспедыцыі, дзе вывучаў [[Армянская мова|армянскую мову]]. Пасле вяртання, дэ Сасюр пераехаў узад у [[Жэнева|Жэневу]], таму Мее мусіў весці лекцыі па [[Кампаратыўная лінгвістыка|кампаратыўнай лінгвістыцы]], якія выкладаў да яго дэ Сасюр.
 
Мее атрымаў [[Доктарская ступень|доктарскую ступень]] у [[1897]] годзе за працу «Research on the Use of the Genitive-Accusative in Old Slavonic» (''Даследаванні аб ужыванні роднага і вінавальная склонаў у стараславянскай мове''). У [[1902]] годзе заняў пасаду кіраўніка армянскіх даследаванняў у [[Нацыянальны інстытут ўсходніх моў і цывілізацый|Нацыянальным інстытуце ўсходніх моў і цывілізацый]], дзе ягоным [[пратэжэ]] зрабіўся [[ГрачыяРачыя Ачаран]], пачынальнік сучаснае [[Армянская дыялекталогія|армянскае дыялекталогіі]]. У [[1905]] годзе гэтаксама Мее быў абраны на пасаду выкладчыка гісторыі і структуры [[Індаеўрапейскія мовы|індаеўрапескіх моў]] у [[Калеж-дэ-Франс]]. Адною з яго найпапулярных цытат ё выказванне аб тым, што кожны, хто хоча пачуць як размаўлялі прашчуры-[[індаеўрапейцы]], мусіць паехаць у [[Літва|Літву]] і паслухаць як мовяць літоўскія [[сяляне]]. Таксама Мее цесна працаваў з [[Поль Пеёт|Полем Пеётам]] і [[Рабэр Гацё|Рабэрам Гацё]].
 
Нашага часу Мее ўзгадваюць як настаўніка поўнага пакалення лінгвістаў, што цалкам аформілі рух даследаванняў па лінгвістыцы ў Францыі ў 20 стагоддзі, а менавіта: [[Эміль Бевеніст|Эміля Бевеніста]], [[Жорж Дзюмезіль|Жоржа Дзюмезіля]] і [[Андрэ Марцінэ]].
309

правак