Розніца паміж версіямі "Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача"

др
== Гісторыя ==
Тэатр быў створаны ў [[Горад Мінск|Мінску]] ў 1931 годзе рэжысёрам Мікалаем Кавязіным. З пачаткам вялікай Айчыннай вайны спыніў сваё існаванне.
[[Файл:Miensk, Daminikanskaja-Ŭniversyteckaja, Pałac. Менск, Дамініканская-Ўнівэрсытэцкая, Палац (1936).jpg|міні|злева|Тэатр у 1936 годзе]]
[[Будынак Рэспубліканскага Палаца піянераў і школьнікаў|Будынак Тэатра юнага гледача]] (вуліца Энгельса, 26) з’яўляецца помнікам савецкай архітэктуры, прыклад творчага выкарыстання элементаў [[Класіцызм|класіцыстычнай]] архітэктурнай спадчыны. Пабудаваны ў [[1936]]—[[1937]] гг. (арх. [[Аляксандр Пятровіч Воінаў]], [[Уладзімір Мікалаевіч Вараксін|У. М. Вараксін]]) у адным комплексе з [[Палац піянераў і школьнікаў|Палацам піянераў і школьнікаў]] ([[Вуліца Кірава, Мінск|вул. Кірава]], 16). Разбураны ў гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] і адноўлены ў [[1952]]—[[1954]] гг. у некалькі змененым выглядзе. Па магчымасці была выкарыстана старая каробка з прыбудовай новай сцэнічнай часткі. Галоўны фасад у асноўных рысах захаваў даваеннае архітэктурнае вырашэнне. Нягледзячы на распрацоўку праекта капітальнага рамонту ў [[1972]] г., да нашага часу захавалася аздабленне [[інтэр'ер]]аў, выкананае паводле праекта аднаўлення тэатра ў [[1951]]—[[1952]] гг. пад кіраўніцтвам [[Аляксандр Пятровіч Воінаў|А. П. Воінава]] і [[Любоў Дзмітрыеўна Усава|Л. Д. Усавай]]<ref name="ГККРБ"/>.