Пераходны ўрад Ірака: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 84:
|подпіс карты =
}}
'''Пераходны ўрад Ірака''' ('''ПУІ'''; {{lang-ar|الحكومة العراقية الانتقالية}}) — орган дзяржаўнай улады ў [[Ірак]]у ў [[2005]]—[[2006]] гадах, мэтай якой з’яўлялася распрацоўка новай канстытуцыі і правядзенневыбараў парламенцкіху выбараўніжнію палату парламента.
 
== Гісторыя ==
Радок 94:
[[13 ліпеня]] быў створаны кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі — [[Часовы кіраўнічы савет Ірака]] (ЧКСІ), які складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркемана і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. Тым не менш Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ.
 
[[1 чэрвеня]] [[2004]] года ў [[Багдад]]зе было абвешчана аб старэнні Часовага ўрада Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, [[28 чэрвеня]], свае паўнамоцтвы ЧПІ перадала часовая кааліцыйная адміністрацыя. Калі яна была ліквідаваная, у ЧПІ з’явілася магчымасць адмовіцца ад прысутнасці замежных сіл у краіне, аднак падобнай заявы не прагучала. Нягледзячы на існаванне сфармаванага ўрада, на справе сітуацыю спрабавалі кантраляваць амерыканскія ваенныя структуры і сотні саветнікаў, ад якіх залежалі прыняцце і ход ажыццяўлення палітычных рашэнняў. Пры іх падтрымцы ЧУІ [[30 студзеня]] [[2005]] года правяла [[Правінцыйныя выбары ў Іраку (2005)|правінцыйныя выбары]]. Адначасова праводзяцца [[Парламенцкія выбары ў Іраку (2005)|выбары ў Нацыянальную асамблею (парламент)]], на якіх перамагае шыіцкі блок «Аб’яднаны іракскі альянс», падтрыманы шыіцкім духоўным лідарам [[Алі Сістані]], атрымаўшы 140 месцаў з 275. Другое месца было ў блока аб’яднаных курдскіх партый на чале з [[Масуд Барзані|Масудам Барзані]] і [[Джалал Талабані|Джалалам Талабані]] з 75 месцамі. Трэцяй найбуйнейшай палітычнай сілай, якая стаяла на свецкіх пазіцыях, стаў «Іракскі спіс» [[Аяд Алаўі|Аяда Алаўі]] з 40 месцамі<ref name="мамедаў">[https://russiancouncil.ru/analytics-and-comments/analytics/irak-po-amerikanski-debaasifikatsiya-irakskogo-obshchestva-2003-2004-gg-/ Ирак по-американски. Дебаасификация иракского общества (2003–2004 гг.)] // Руслан Мамедов, РСМД, 11 апреля 2011</ref>.
 
[[3 мая]] таго ж года ўзнікае Пераходны ўрад Ірака (ПУІ). 15 кастрычніка ён прадстаўляе новы праект [[Канстытуцыя Ірака|канстытуцыі краіны]], які 25-га быў ухвалены на [[Канстытуцыйны рэферэндум ў Іраку (2005)|рэферэндуме]]. [[15 снежня]] пад кіраўніцтвам ПУІ праходзяць [[Выбары ў Савет прадстаўнікоў Ірака (2005)|выбары ў ніжнюю палату парламента Ірака]] — Савет прадстаўнікоў. Ужо [[20 мая]] [[2006]] года ПУІ перадае свае паўнамоцтвы першаму пастаяннаму ўраду на чале з прэм’ер-міністрам Нуры аль-Малікі<ref name="мамедаў"/>.