Люфа: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Таксон | name = Люффа | image file = Luffa aegyptica.jpg | image title = Luffa | image descr = {{bt-bellat|Люфа егіпетская|Luffa aegy...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:33, 31 студзеня 2021

Лю́фа, луфа (Luffa) — род кветкавых раслін сямейства гарбузовых.

Люффа

Люфа егіпетская (Luffa aegyptiaca)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Luffa Mill., 1754


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22387
NCBI  3669
IPNI  30179638-2

Апісанне

Апісана да 50 відаў. Аднагадовыя травы з лазячымі сцёбламі. Лісце пераважна 5—7-лопасцевае. Кветкі аднаполыя, аднадомныя, буйныя, жоўтыя ці белыя; тычынкавыя — у гронках, песцікавыя — адзіночныя. Плод падоўжана-цыліндрычны, даўжынёй 15—50 см (да 1 м), сухі, валакністы.

Пашырэнне

Пашыраны ў тропіках. Старажытная культура (з б ст. да н.э.) Афрыкі, Індыі і Кітая. Культывуецца люфа цыліндрычная, або мачальны гарбуз, і люфа граністая, або вострарабрыстая.

Выкарыстанне

 
Мачалка з люфы

Харчовыя, лекавыя, тэхнічныя расліны. Маладыя плады спажываюць у ежу, спелыя выкарыстоўваюць як мачалкі, для вырабу туфляў, капелюшоў, кошыкаў, ізаляцыйных матэрыялаў і інш. З насення атрымліваюць тэхнічны алей.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура