Брэсцкі (спартыўны комплекс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі па футболе]]. У 1996 пачалася капітальная рэканструкцыя спартыўнай арэны. Падчас рэканструкцыі мясцовы футбольны клуб [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама»]] працягваў гуляць на хатнім стадыёне, праводзіліся і лёгкаатлетычныя спаборніцтвы. Частка гледачоў пры гэтым размяшчалася на часовых трыбунах. У 1999 годзе скончылася першая чарга будаўніцтва новай арэны. Былі ўзведзены тры трыбуны на 2 311 гледачоў, лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. Зноў пабудаваныя аб’екты былі прыняты ў камунальную ўласнасць Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, на іх базе быў створаны абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі».
 
Другая чарга будаўніцтва скончылася ў 2006 годзе (архітэктары [[Я. Крапіўны]], [[Ю. Мартынаў]], 2000<ref>[https://elib.bspu.by/bitstream/doc/45146/1/%D0%AD%D0%A3%D0%9C%D0%9A%20%D0%9C%D0%9A%D0%91%20%28%D0%9C%D0%86%D0%A0%D0%A5%29.pdf Архітэктура другой паловы ХХ ст.]</ref>). Была пабудавана асноўная заходняя трыбуна, над якой быў узведзены дах. Умяшчальнасць спартыўнай арэны ўзрасла з 2 311 да 10 169 месцаў. Праведзена мадэрнізацыя футбольнага поля. Былі ўсталяваныя электроннае табло і штучнае асвятленне, якое дазволіла праводзіць матчы ўвечары. Газон на стадыёне натуральны без падагрэву, памеры поля  — 105×68 метраў. У 2007 годзе арэна атрымала сертыфікат ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый на адпаведнасць міжнародным стандартам. Стадыёну спарткомплексу прысвоена трэцяя катэгорыя УЕФА.
 
Галоўная спартыўная арэна Брэста двойчы прымала важныя футбольныя паядынкі. 10 кастрычніка 2009 года на ёй праходзіў першы ў сваёй гісторыі матч [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]]. У рамках адборачнага турніру [[Чэмпіянат свету па футболе|чэмпіянату свету]] 2010 беларусы перамаглі [[Зборная Казахстана па футболе|зборную Казахстана]]. 21 мая 2016 года адбыўся фінал [[Кубак Беларусі па футболе 2015/2016|Кубка Беларусі 2015/2016]], у якім жодзінскае [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]] абыграла барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]].