Розніца паміж версіямі "Касцёл Адшукання Святога Крыжа (Жырмуны)"

др
 
Новы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1624 годзе на сродкі [[Ян Завіша|Яна Завішы]], ваяводы віцебскага, і яго жонкі Ганны Трызнянкі. Касцёл быў кансэкраваны пад тытулам Найсвяцейшай Марыі Панны і ўпасажаны «з абавязкам утрымання арганіста, школкі, кантара і слуг касцёльных». Але святыня была знішчана падчас вайны 1654-67 гадоў. Новы касцёл у 1667-73 паўстаў на сродкі пана Алойзы Кунцэвіча. Менавіта ў гэты час тут з’явілася галоўная парафіяльная рэліквія — кроплі крыві Пана Езуса. 20 сакавіка 1667 жонка віцебскага кашталяна Завішы, Гальшка Тышкевіч, ахвяравала іх жырмунскаму касцёлу. А ёй, атрымаўшы іх ад Папы Урбана VIII, прывёз з Рыма яе брат віленскі біскуп Тышкевіч. У 1674 святыню кансэкраваў біскуп суфраган Мікалай Слупскі, у яго тагачаснай візіце адзначаецца цудатворны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі, змешчаны ў алтары касцёла.
 
[[Файл:Žyrmuny, Rynak, Adšukańnia Śviatoha Kryža. Жырмуны, Рынак, Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1900).jpg|thumb|left|Жырмуны (1900)]]
У 1788-89 князь [[Станіслаў Радзівіл (1722—1787)|Станіслаў Радзівіл]] разам са сваёй жонкай Каралінай ахвяравалі сродкі на ўзвядзенне цяперашняга драўлянага храма ў класіцыстычным стылі. Пабудавалі касцёл на ранейшым месцы, у цэнтры мястэчка, паводле праекта архітэктара Яна Падчашынскага, які працаваў у жырмунскім маёнтку Радзівілаў. Касцёл быў кансэкраваны пад новым тытулам Адшукання Святога Крыжа. Пры касцёле дзейнічалі парафіяльная школа і шпіталь, які фундавала лідская падстаросціна Гадзебская.