Беларускі экслібрыс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
== Вытокі беларускага экслібрыса ==
 
Друкаваныя экслібрысы з'явілісяз’явіліся ў [[Беларусь|Беларусі]] у канцы XVI — пачатку XVII ст. Да XVIII стагоддзя ў экслібрысе пераважалі выявы гербаў уладальнікаў, у XX ст. папулярнымі сталі сюжэтныя экслібрысы<ref name="Скарбонка">{{cite web|url=http://skarb.khoz.ru/kollekcionirovanie/vystavki/zel-2.html|title=Из истории экслибриса|accessdate=2013-06-06|archiveurl=http://www.webcitation.org/6HBoiH2dz|archivedate=2013-06-07}}</ref>.
 
== Віды экслібрысаў ==
Радок 27:
* [[Літаграфія]]
* [[Аловак]]
* Камп'ютарнаяКамп’ютарная графіка
 
== Беларускі экслібрыс ў XVI—XIX стагоддзях ==
Радок 35:
Беларускі экслібрыс ў ХVI-ХVIII стагоддзях быў толькі знакам уладальніка кніжных сходаў. Кнігам у той час надавалі вялікае значэнне, у тым ліку і матэрыяльнае. Да прыкладу, калі дзяўчыну з магнацкага або шляхецкага роду ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] выдавалі замуж, у складзе яе пасагу дэталёва пералічваліся ўсе кнігі з уладальніцкімі экслібрысамі.
 
У Еўропе шырока вядомыя экслібрысы сям'ісям’і [[Род Радзівілаў|Радзівілаў]]. Кожны з роду меў свой індывідуальны кніжны знак, але абавязкова з гербам роду Радзівілаў: трыма паляўнічымі рагамі. У [[Горад Нясвіж|Нясвіжа]], як [[маярат]]нага маёнтку, былі свае экслібрысы для бібліятэкі. Існаваў і агульны знак — «Бібліятэка замка Нясвіжскага», выкананы французскім гравёрам Агры<ref>[http://kurjer.info/2009/02/18/adznaki-knizhnyx-skarba%D1%9E/ Адзнакі кніжных скарбаў]</ref>.
 
Шэраг экслібрысаў выканаў для Радзівілаў вядомы ў ВКЛ гравёр [[Гірш Ляйбовіч]]<ref>Баженова В. Ляйбовiч Гiрш // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 235. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0</ref>.
Радок 43:
Найбагацейшая бібліятэка мелася ў беларускіх магнатаў [[Род Храптовічаў|Храптовічаў]]. Кнігі, натуральна, былі з экслібрысам, многія адлюстроўвалі дзяржаўную дзейнасць уладальнікаў.
 
У XVIII ст. ў экслібрысе з'яўляеццаз’яўляецца новы матыў: партрэт уладальніка, часам робіцца асноўным элементам экслібрыса. У гэты час экслібрыс атрымлівае ў Беларусі шырокае распаўсюджанне сярод шляхты. У некаторых мелася больш за дзесятак экслібрысаў, некаторыя заказвалі гравёрам падвойныя, патройныя экслібрысы.
 
Пасля падзелу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] некаторыя расійскія арыстакраты атрымалі ў валоданне шэраг беларускіх зямель, што знайшло адлюстраванне ў іх экслібрысах. Так, у экслібрысе графа [[Захар Рыгоравіч Чарнышоў|З. Г. Чарнышова]] акрамя яго радавога герба і надпісы «Comt Чарнышоў» быў і знак «Чачэрск». [[Вензель]]ны экслібрыс з'явіўсяз’явіўся ў графа [[Іван Фёдаравіч Паскевіч|І. Ф. Паскевіча]] — з ініцыяламі К. І. В. (князь Іван Варшаўскі — тытул падараваны графу за ўціхамірванне Варшавы).
 
Бібліятэкі некаторых навучальных устаноў у XIX ст. (Гімназіі, гарадскія вучылішчы, калегіумы езуітаў, [[Полацкі кадэцкі корпус]] і іншыя) таксама мелі свае экслібрысы.
Радок 81:
Мастакі 1920-х ўпершыню ў гісторыі беларускай культуры ўсвядомілі сябе мастакамі новага нацыянальнай дзяржавы і сталі не толькі праводзіць у тагачасным Мінску свае персанальныя выстаўкі, але і ўдзельнічаць ва ўсебеларускіх, усесаюзных і нават міжнародных: у [[Лейпцыг]]у, [[Лос-Анджэлес]]е, [[Нью-Ёрк]]у, [[Неапаль|Неапалі]].
 
Асаблівасць беларускага мастацтва экслібрыса 1920-х была абумоўлена інтэлектуальнай сувяззю мастака з уладальнікам экслібрыса, шчыльным творча-навукова-культурным асяроддзем [[Мінск]]а і [[Віцебск]]а, якое аб'ядноўвалааб’ядноўвала ўсіх актыўных і аўтарытэтных асоб, і высокім узроўнем гравернага мастацтва.
 
[[Файл:Экслібрыс І. П. Фурмана.JPG|thumb|250px|Экслібрыс [[Іван Пятровіч Фурман|І. Фурмана]] працы [[Саламон Барысавіч Юдовін|С. Юдовіна]]. 1927]]
Сімвалізм агню — тэма твору С. Юдовіна для экслібрыса віцебскага краязнаўцы [[Іван Пятровіч Фурман|І. Фурмана]] (1924). У яго аснове — клопат пра захаванне традыцый продкаў, адраджэнне культуры, вызнанне веры. У кампазіцыю ўвайшлі некалькі знакаў: агонь, факел, расліны, аголеныя мужчына і жанчына з паходняй у руках — як сімвалы жыцця, жаданняў, святла, праўды, розуму і духоўнасці. «Несці факел» — фразеалагізм, які азначае пачуццё кахання. Факел сімвалізуе таксама пераемнасць традыцый. Расліны з доўгімі лістамі складаюць своеасаблівы арнаментальны ўзор, а кошык, адкуль пачынаецца рост раслін, азначае ў міфалогіі надзею. Экслібрыс для І. Фурмана, створаны тым жа аўтарам у 1928 годзе, з пераходам як сімвал заканчэння пэўнага этапу жыцця і пачатак новага. Скульптурная выява егіпецкага сфінкса — знак улады. На сцяне гістарычнай трыумфальнай аркі Пецярбурга — выява архангела Гаўрыіла з кветкай лілеі — Божага пасланца Звеставання. Магчыма, у гэтым творы С. Юдовін пасылаў прывітанне свайму сябру мастацтвазнаўцу Івану Фурману, аўтару шэрагу артыкулаў пра віцебскіх гравёраў. А ў сюжэт свайго паслання ён, магчыма, ўклаў наступны сэнс: у Петраградзе пачалося новае мастацкае жыццё з новымі ідэямі і планамі<ref>Земцова А. С. Б. Юдовин // «Искусство книги». Вып.2. 1956—1957. М., 1961. С.185.</ref>.
 
Цікаўны экслібрыс Юдовіна для старога паліткатаржаніна-[[бунд]]аўца [[Рыгор Ісакавіч Лур'е|Р. І. Лур'еЛур’е]]: барадаты стары-[[Хасідызм|хасід]] у {{нп3|Ярмолка|кіпе|ru|Ермолка}}, макае пяро ў чарніліцу, і побач малады яўрэй, які друкуе відавочна рэвалюцыйныя ўлёткі. Для свайго старога сябра ленінградскага мастака {{нп3|Адрыян Уладзіміравіч Каплун|А. У. Каплуна|uk|Каплун Адріан Володимирович}} Юдовін зрабіў такі экслібрыс: на фоне вежы, якая як бы імкнецца ўгору — ваза з пэндзлямі і {{нп3|штыхель||ru|Штихель}}, кінуты на гравіравальную дошку.
 
[[Файл:Экслібрыс Аляксандра Шлюбскага (1926) мастака Я. Мініна..jpg|left|250px|thumb|Экслібрыс [[Аляксандр Ануфрыевіч Шлюбскі|Александра Шлюбскага]] працы [[Яфім Сямёнавіч Мінін|Я. Мініна]]. 1926]]
Радок 111:
Задачу стварэння новых графічных знакаў для сваёй сістэмы пад назвай «эвахамалогія» ставіў А. Ахола-Вала, які ствараў свой «​​ідэаграфічны слоўнік» для ўстанаўлення новых камунікатыўных сувязяў. Яго табліца сістэмы знакаў ўключала ў 1920-я гг. каля 5 тысяч знакаў.
 
У 1930-х гг., падчас барацьбы з нацыяналізмам, беларускія навука і мастацтва пацярпелі вялікія страты: былі расстраляныя М. Каспяровіч — першы даследчык беларускага экслібрыса, А. Цвікевіч — заснавальнік творчага аб'яднанняаб’яднання «Прыхільнікі выяўленчага мастацтва» (1927), мастакі Я . Мінін, Г. Змудзінскі, браты Я. і С. Даркевічы. Рэпрэсіі не абышлі першага беларускага мастацтвазнаўца, старшыні{{крыніца?}} [[Усебеларускае таварыства бібліяфілаў|Усебеларускага таварыства бібліяфілаў]] М. Шчакаціхіна, краязнаўца А. Шлюбскага.
 
== Беларускі экслібрыс ў 1960-я-2000-я гады ==
Радок 117:
У [[1960 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1960]] годзе ў [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўным мастацкім музеі БССР]] прайшла першая ў гісторыі Беларусі выстаўка экслібрыса. З гэтага часу пачалося фарміраванне калекцыі экслібрысаў у фондах музея, якая працягвае папаўняцца і цяпер. Апошнім набыццём (2011) стала больш за 200 экслібрысаў беларускага жывапісца і графіка [[Яўген Мікалаевіч Ціхановіч|Яўгена Ціхановіча]].
 
У 1970-я гг. экслібрысам сталі займацца графікі [[Леанід Сяргеевіч Анцімонаў|Л. Анцімонаў]], [[Генадзь Сцяпанавіч Грак|Г. Грак]], [[Мікалай Рыгоравіч Лазавой|М. Лазавой]], [[Мікалай Міхайлавіч Селяшчук|М. Селяшчук]] і інш. Мастакі выкарыстоўваюць у працах беларускія традыцыі, элементы нацыянальнага касцюма, народны арнамент: У экслібрысе з'яўляюццаз’яўляюцца партрэты нацыянальных дзеячаў культуры — [[Францыск Скарына|Францыска Скарыны]], [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цёткі]], [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. Экслібрысы становяцца беларускай мастацкай з'явайз’явай, яны экспануюцца на выстаўках, друкуюцца ў выданнях Таварыства кнігалюбаў і г. д. У 1970 — 1980-я гады пры Саюзе мастакоў у Мінску дзейнічаў Беларускі клуб экслібрысістаў («Беларускі клюб экслібрысістаў»).
 
Калі А. Тычына і Я. Ціхановіч працавалі ў традыцыйным ілюстрацыйным рэчышчы, то [[Барыс Яўсеевіч Малкін|Б. Малкіна]] і [[Яўгеній Яўстафавіч Красоўскі|Я. Красоўскага]] больш цікавілі фармальныя пошукі ў кніжнай графіцы. Я. Ціхановіч выкарыстаў у экслібрысе тэхніку афорта з колераценню, у выніку вырабляючы мінікарціну. [[Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч|А. Кашкурэвіч]], Г. Грак, [[Мікалай Аляксандравіч|М. Гугнін]] і Ю. Кухараў стваралі экслібрыс, карыстаючыся эмблемнасцю і сімволікай<ref>Ганчароў М. М. Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. : Біягр. нарыс / Рэд. Г. П. Падбярэзскі. — Мн. : Беларусь, 1976. — 64 с</ref>. М. Селяшчук, М. Лазавой і Л. Анцімонаў стваралі вобразна-стылявыя экслібрысы, абапіраючыся на на гісторыю беларускага народа.
[[File:Yury Yakovenko 23.10.2014 Palace of Art Minsk.jpg|thumb|250px|''Юрый Якавенка на выстаўцы графікі ў мінскім Палацы Мастацтва 23.10.2014'']]
З наступнага пакалення беларускіх мастакоў-стваральнікаў экслібрыса можна адзначыць Алену Воўчак. Яе экслібрысы неаднаразова з'яўлялісяз’яўляліся на айчынных і замежных выстаўках (Польшча, Швейцарыя, Аўстрыя). [[Іван Іванавіч Русачак|Іван Русачак]] — уладальнік прэміі XXI міжнародная біенале сучаснага экслібрыса музея Мальбарк ([[Польшча]]), спецыяльнага прыза «Мурсідэ Іцмелі» на 2-м Міжнародным конкурсе экслібрыса Анкара-2007 ([[Турцыя]]), Гран-пры на 6-й Біенале эстампа выставачнага цэнтра {{нп3|Міжнародны цэнтр друку, Нью-Ёрк|музея друку|en|International Print Center New York}} (Нью-Ёрк)<ref>{{cite web|url=http://www.knigoluby.ru/popup.aspx?textpage=165&news=198|title=Современный белорусский экслибрис|accessdate=2013-06-06|archiveurl=http://www.webcitation.org/6HBoiwa5G|archivedate=2013-06-07}}</ref>.
 
Мастак-графік [[Ганна Віктараўна Ціханава|Ганна Ціханава]] падчас навучання ў аспірантуры Беларускай Акадэміі мастацтваў даследавала беларускі і заходнееўрапейскі экслібрыс, сама неаднаразова атрымлівала прызы беларускіх і замежных выстаў<ref name="Rosgrafik">{{cite web|url=http://rosgrafik.blogspot.ru/2011/06/blog-post_05.html|title=Современные мастера офорта: Анна Тихонова|accessdate=2013-06-06|archiveurl=http://www.webcitation.org/6HBojoZAW|archivedate=2013-06-07}}</ref>.
Радок 149:
[[Катэгорыя:Графіка]]
[[Катэгорыя:Беларускае мастацтва]]
[[Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва]]