Такія сінія снягі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Аповесць упершыню была надрукавана ў часопісе «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]» (№ 9 за 1988 год) пад назвай «Успаміны майго двайніка». Аўтар апісвае жыццё пісьменніка і яго сям’і напярэдадні і пасля высылкі ў Сібір. Далёка ад роднай Беларусі, там, дзе такія сінія снягі, моцныя маразы, і пачалі абжывацца бестэрміновыя вязні [[ГУЛАГ]]у, нават не спадзеючыся адчуць сябе калі-небудзь вольнымі людзьмі.
 
{{Цытата|Неафіцыйна называюць нас «паўторнікі». Гэта людзі, якія гадоў па дзесяць адседзелі ў лагерах, вызваліліся, пабылі трохі дома, з некаторых паздымалі судзімасці, і раптам [[Лаўрэнцій Берыя|Берыя]] спахапіўся, што выжыла і вярнулася на волю больш як трэба, лазяць скрозь, нечага дамагаюцца, патрабуюць аднаўлення ў грамадзянскіх правах і нават у [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|партыі]]. Загадаў сабраць усіх за краты, правесці следства, калі знойдзецца хоць маленькая зачэпка, адправіць у лагер, а не — у ссылку ў паўночныя раёны Сібіры і [[Казахстан]]уа.| Сяргей Грахоўскі|"Такія сінія снягі"}}
 
Аповесць «Такія сінія снягі» уваходзіць разам з аповесцямі «[[Зона маўчання]]» і «[[З воўчым білетам]]» у аўтабіяграфічную трылогію [[Сяргей Грахоўскі|Сяргея Грахоўскага]], напісаную ў перыяд 1987—1989 гадоў, якая з'яўляецца беларускім аналагам [[нарыс]]у «[[Архіпелаг ГУЛАГ]]» расійскага пісьменніка [[Аляксандр Салжаніцын|Аляксандра Салжаніцына]].