Лукомская ДРЭС: Розніца паміж версіямі

2 500 байтаў дададзена ,  1 год таму
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
== Апісанне ==
Яна з’яўляецца найбуйнейшай цеплавой электрастанцыяй ў [[Беларусь|Беларусі]]. Магутнасць Лукомскай [[ДРЭС]] — 2890 [[МВт]] (8 энергаблокаў па 300 МВт кожны, у 2014 годзе была ўведзена ў дзеянне парагазавая ўстаноўка магутнасцю 427 МВт). Лукомская [[ДРЭС]] стварае больш за 30 % усёй спажываемай у [[Беларусь|Беларусі]] [[электраэнергія|электраэнергіі]]. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі 7,5-14 млрд кВт · г. Выпрацоўка электраэнергіі складае 60 % у летні перыяд і 40 % у зімовы ад ўсёй энергасістэмы Беларусі. На ГРЭС працуе 1872 чалавекі<ref>http://www.vitebsk.energo.by/</ref>.
 
== Архітэктура ==
Будынкі Лукомскай ДРЭС размешчаны на ўсходнім беразе [[Возера Лукомскае|возеры Лукомскае]], паблізу ад г. Новалукомль. Пабудаваны паводле праекта Рыжскага аддзялення інстытута «[[Цеплаэлектрапраект]]». Першы энергаблок уведзены ў дзеянне ў снежні 1969 г. Галоўны вытворчы корпус складаецца з трох прамавугольных у плане аб’ёмаў (машыннае, дыаэратарнае і кацельнае аддзяленні). Будынак ДРЭС вырашаны ў сучасных формах [[прамысловая архітэктура|прамысловай архітэктур]]ы. Гарызантальнае чляненне сценавых і светлавых панелей забяспечвае прастату вырашэння фасадаў і падкрэслівае каркасна-панельную структуру будынка. Да тарца галоўнага корпуса пры дапамозе пераходнай [[галерэя|галерэ]]і далучаны аб’ём аб’яднанага дапаможнага корпуса. У яго чатырохпавярховай частцы размешчаны службы дырэкцыі ДРЭС, бытавыя памяшканні, [[медпупкт]] і [[сталовая]], у аднапавярховай — агульнастанцыйная хімводаачыстка, склад. электрамайстэрні, трансфарматарная і інш. 3 трубы (вышыня 250 м, дыяметр каля вусця 6,5 м) завяршаюць [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя|абёмна-прасторавую кампазіцы]]ю комплексу, з’яўляюцца яго вертыкальнымі [[Дамінанта (архітэктура)|дамінант]]амі. Рэзервуары для паліва ([[мазут]]) і дапаможныя збудаванні размешчаны ў баку ад ДРЭС, каля шашы [[Чашнікі]] — Новалукомль<ref name="ЗП">{{крыніцы/ЗП|Віцебская|2565|Будынкі Лукомскай ДРЭС|[[А. А. Міцянін]]}}</ref>.
 
{{clear}}