Полацкая духоўная семінарыя: Розніца паміж версіямі

др
Вікіфікацыя.
(→‎Рэктары: афармленне)
др (Вікіфікацыя.)
 
== Гісторыя ==
У [[1807]] годзе мітрапалітам Беларускай грэка-каталіцкай царквы [[Іраклій (Лісоўскі)|Іракліем Лісоўскім]] у маёнтку [[Струнне (Гаранскі сельсавет)|Струнне]] (каля [[Полацк]]а) побач са сваёй рэзідэнцыяй была заснавана «Беларуская грэка-ўніяцкая духоўная семінарыя». Зроблена гэта было ў адпаведнасці з указам імператара [[Аляксандр I (імператар расійскі)|Аляксандра I]], падпісаным у снежні 1806 года. Семінарыя прызначалася для навучання дзяцей белага ўніяцкага духавенства і ўтрымлівалася за кошт маёнткаў і часткі грашовых сродкаў, аднятых у [[базыльяне|базыльян]].
 
У [[1808]] годзе мітрапалітам Іракліем Лісўскім былі зацверджаны правілы навучальна-выхаваўчага працэсу і штат семінарыі. У лістападзе таго ж года семінарыя пераведзена ў будынак [[Сафійскі сабор, Полацк|Сафійскага сабора]] ў [[Полацк]]у.