Польская рада Мінскай зямлі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
З ініцыятывы мясцовай польскай супольнасці 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917 года ў Мінску ўтвораная Польская грамадзянская варта — паўваенная арганізацыя. У гэты дзень адбыўся ўстаноўчы сход, на якім былі зацверджаныя статут і кіраўніцтва арганізацыі. Узначаліў яе былы гарадскі галава Мінска, {{нп5|Станіслаў Браніслававіч Хшанстоўскі|Станіслаў Хшанстоўскі|pl|Stanisław Chrząstowski}}, а яго намеснікамі сталі [[Станіслаў Алевінскі]] і [[Ян Барыла]]. Афіцыйнай галоўнай мэтай варты была «забяспечанне жыцця і маёмасці жыхароў горада». Пачаткова варта дзейнічала з дазволу савецкіх уладаў, але 18 студзеня 1918 Ян Барыла запатрабаваў раззброіць арганізацыю. 23 студзеня адбылася канспірацыйная сустрэча Штабу варты (без Барылы) з членамі Камітэту грамадскай бяспекі Польскай рады Мінскай зямлі, дзе была прынятая пастанова аб пераходзе варты да падпольнай дзейнасці і прадаўжэнні вайсковага навучання яе сяброў<ref>Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. Ss. 140</ref>.
 
Дэлегацыя прадстаўнікоў Польскай рады Мінскай зямлі накіравалася для сустрэчы ў [[горад Брэст|Брэсце]] з нямецкім генералам [[Макс Гофман|Максам Гофманам]], немцам прапанавалі займаць тэрыторыю Беларусі да [[рака Днепр|Дняпра]], абяцаючы дапамогу ў гэтым праз стварэнне ўласных вайсковых адзінак<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 76, 78—79.</ref><ref>Галоўным жаданнем было, паводле слоў удзельніка дэлегацыі {{нп3[[Ежы Асмалоўскі|Ежы Асмалоўскага||pl|Jerzy Osmołowski}} (1872—1952)]], каб Беларусь ''«была б толькі адарвана ад Расіі, была б толькі пад уплывамі Захада»'', бо [[Заходняя культура|Захад]] успрымаўся ў першую чаргу як цывілізаваны і развіты капіталістычны свет, а Расія як краіна, дзе перамагалі сацыялістычныя і негуманныя палітычныя сілы. Гл.: ''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 79.</ref>. Пасля сустрэчы ў Брэсце з немцамі дэлегацыя адправілася ў [[Горад Варшава|Варшаву]], каб наладзіць кантакт і дабіцца збліжэння з паўнезалежнай пранямецкай польскай [[Рэгенцкая Рада, Польшча|Рэгенцкай Радай]] [[Каралеўства Польскае, 1916—1918|Каралеўства Польскага (1916—1918)]] у [[горад Варшава|Варшаве]], кіруючыся ў сваіх планах прынцыпам ''«толькі, каб не Расія»''<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 78—79.</ref>.
 
Ва ўмовах [[Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года|набліжэння да горада нямецкіх войск]] мінскія палякі не прызналі новага [[урад БНР|беларускага ўрада]]. Польская рада Мінскай зямлі цалкам ігнаравала ўсе беларускія арганізацыі<ref>W walce o prymat w kraju. W: Między nadzieją a niepokojem… s. 189.</ref>. Калі 21 лютага 1918 г. нямецкія войскі ўвайшлі ў Мінск, у прывітальнай прамове на [[Віленскі вакзал, Мінск|Віленскім вакзале]] мінскія маянткоўцы Ігнат Віткевіч, Эдмунд Івашкевіч і інш., сярод якіх прысутнічалі [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] і [[Павел Аляксюк]], выказалі ўдзячнасць генералу Гофману ''«за вяртанне грамадскага парадку, дапамогу ў аддзяленні ад [[бальшавікі|бальшавікоў]] і супольнае жыццё з народамі [[Заходні свет|Захаду]] з апорай на нямецкую дзяржаву»<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 81.</ref>.
Радок 16:
У маі 1919 года ствараецца [[Польска-беларускае таварыства]] для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі. У ліпені 1919 года ад імя згаданага таварыства з’явіўся праект арганізацыі сумеснай працы з Генеральным камі­сарыятам усходніх зямель (польскім акупацыйным органам кіравання на літоўска-­беларускіх тэрыторыях). Да­кументам прадугледжвалася дапусціць прадстаўнікоў польскага і беларускага мясцовага насельніцтва да работы камісарыята, таксама дазволіць актыў­ны ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі асноўных палажэнняў, загадаў, якія прамым або ўскосным чынам павінны былі тычыцца будучыні беларускіх зямель.
 
З 8 жніўня 1919 года Мінск трапляе пад часовую польскую адміністрацыю. 18 жніўня 1919 года ў Варшаве адбылася нарада з удзелам генеральнага камісара {{нп3|[[Ежы Асмалоўскі|ЮЕ. Асмалоўскага|pl|Jerzy Osmołowski}}]] і старшыні Галоўнага выбарчага камітэта {{нп3|Міхал Станіслаў Касакоўскі|М. Касакоўскага|pl|Michał Stanisław Kossakowski}} з прадстаўнікамі поль­скіх народных рад. Старшыня Нацыя­нальнай рады Гродзенскай зямлі Ю. Ням­цэвіч уручыў Ю. Асмалоўскаму рэзалю­цыю, дзе выказвалася згода на аб’яднанне з Польскай дзяржавай. Ю. Асмалоўскі параіў прадстаўнікам Польска-беларускага та­варыства ўступаць у супрацоўніцтва праз наладжа­ныя сувязі [[Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны]], [[Часовы беларускі нацыянальны камітэт|Часо­вага беларускага нацыянальнага камі­тэта]] ў Мінску<ref>''Osmołowski E.'' Wspomnienia // Biblioteka Narodowa w Warszawie. – т.3. – № аkc. 6798; ''Бароўская В.'' На раздарожжы эпох. Эвалюцыя ідэі краёвасці на тэрыторыі Беларусі ў 1918–1921 гадах // Беларуская думка. №9. 2018</ref>.
 
У ліпені—кастрычніку 1920 года Мінск займалі бальшавікі, потым зноў палякі. У сакавіку 1921 года згодна з [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскім мірным дагаворам]] горад адышоў да [[БССР]].