Галіна Анатолеўна Каржанеўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў в. [[Лясішча (Слуцкі раён)|Лясішча]] ў сям’і служачых. Пераехала ў [[Янушкавічы (Лагойскі раён)|Янушкавічы]], калі бацьку накіравалі ў мясцовы саўгас дырэктарам. Недзе з сёмага класа пачала пісаць вершы. Настаўніца беларускай мовы В. М. Жардэцкая разгледзела ў дзяўчынкі парасткі літаратурных здольнас­цей і сама паслала яе вершы ў раённую газету [[Ленінскі сцяг (газета)|«Ленінскі сцяг»]]. З лёгкай рукі галоўнага рэдактара Б. Сасноўскага неўзабаве яны з’явіліся ў друку. Першая публікацыя ў «[[Маладосць (часопіс)|Маладосці]]» прыпадала на 1967 год. Стала ўдзельнікам рэспубліканскага семінара маладых паэтаў у [[Каралішчавічы|Каралішчавічах]], на яе вершы звярнулі ўвагу крытыкі<ref name="pln">[https://pln.by/museum/famous-people/320-2009-04-22-14-29-10 Каржанеўская Галіна Анатолеўна — Біяграфія]</ref>.
 
У [[1968]] годзе скончыла [[Янушкавічы (Лагойскі раён)|Янушкавіцкую]] сярэднюю школу [[Лагойскі раён|Лагойскага раёна]], паступіла на [[філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]]<ref name="lit-bel"/>. З трэцяга курса перавялася на завочнае аддзяленне ў сувязі з нараджэннем дачкі<ref name="pln"/> і пачала настаўнічаць у Янушкавіцкай школе. Скончыла ўніверсітэт у [[1973]] годзе, выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе пасёлка [[Плешчаніцы]] Лагойскага раёна<ref name="lit-bel">[https://lit-bel.org/friends/k/Karzhaneskaya-Galna-Anatolyena-381/ Старонка на сайце СБП]</ref>.