Марсель Пруст: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 76:
У тым жа годзе Пруст пачаў працаваць над раманам, які быў выдадзены толькі ў 1952 годзе пад назвай «''Жан Санем''». Многія з тэм, закранутых у гэтым няскончаным рамане, Пруст пазней развіў у сваім цыкле «''У пошуках згубленага часу''», улучаючы тэму таямнічасці часу і патрэбы разважанняў. Партрэт бацькоў у «''Жане Сантэі''» даволі цвёрды, рэзка кантрастуе з тым абажаннем, з якім ён апісаў бацькоў у сваім галоўным творы. З-за таго, што ''«Усцехі і дні»'' атрымалі дрэнны прыём, а таксама з-за цяжкасцей з пабудовай сюжэта, Пруст у 1897 годзе паступова закідвае працу над раманам, а ў 1899-м цалкам спыняе над ім працаваць.
 
З 1895 года Пруст правёў некалькі гадоў за чытаннем [[Томас Карлейль|Томаса Карлейля]], [[Ральф Уолда Эмерсан|Ральфа Эмерсана]] і [[Джон Роскін|Джона Роскіна]]. Дзякуючы гэтаму чытанню Пруст пачаў навострываць уласныя тэорыі мастацтва і ролі мастака ў грамадстве. Пруст прыняў прынцып «пэўнасці прыродзе» Роскіна. Працы Роскіна былі так важныя для Пруста, што ён сцвярджаў, што ведае напамяць некаторыя з іх, улучаючы ''«Сем светачаў архітэктуры»'', «''Біблія Ам'енаАм’ена''» і «''Praeterita''»<ref>Tadié; p. 350</ref>.
 
[[Файл:Caillavet, Léontine de.jpg|thumb|left|Спадарыня дэ Каявэ, прататып Спадарыні Вердзюрен.]]
 
Пруст збіраўся перавесці два працы Роскіна на французскую, але яго веды англійскай былі недасканалым. Таму ён зрабіў гэты пераклад калектыўным, накіды былі зроблены яго маці, правераны Прустам, потым Мары Нордлінгер, англійскай кузінай яго сябра [[Рэйнальда Ан]]а, і потым ізноў Прустам. На незадаволенасць рэдактара такім метадам Пруст адказаў: «Я не сцвярджаю, што ведаю англійскую, я сцвярджаю, што ведаю Роскіна»<ref>Tadié; p. 326</ref><ref>Karlin, Daniel (2005) ''Proust'sProust’s English''; p. 36</ref>. «''Біблія Ам'енаАм’ена''» з шырокім уступам Пруста была выдадзена на французскай у 1904 годзе. [[Анры Бергсан]] назваў уступ Пруста «важным унёскам у псіхалогію Роскіна» а таксама пахваліў якасць перакладу<ref name=ReferenceB>Tadié; p. 433</ref>. Да таго часу Пруст ужо перакладаў «''Сезам і лілеі''», які ён скончыў у ліпені 1905 года, перад самай смерцю маці, і апублікаваў у 1906. Крытыкі і гісторыкі літаратуры лічаць, што апроч Роскіна на Пруста паўплывала творчасць [[Луі дэ РувруаРуўруа Сен-Сімон|Сен-Сімона]], [[Мішэль Мантэнь|Мантэня]], [[Стэндаль|Стэндаля]], [[Гюстаў Флабер|Флабера]], [[Джордж Эліят|Джорджа Эліята]], [[Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі|Дастаеўскага]] і [[Леў Мікалаевіч Талстой|Талстога]].
[[Файл:Montesquiou, Robert de - Boldini.jpg|thumb|upright|[[Рабер дэ Монтеск'ю]], прататып Барона дэ Шарлю.]]
1908 год быў важным для фармавання Пруста як пісьменніка. У першай палове года ён апублікаваў у розных часопісах пародыі на іншых пісьменнікаў. Гэтыя практыкаванні ў перайманні дазволілі Прусту вывастрыць свой уласны стыль. Таксама вясной і летам гэтага года Пруст працуе над некалькімі ўрыўкамі, якія ён пазней з'яднаўз’яднаў у складанку ''«Супраць Сент-Бёва»''. Пруст апісаў сваю працу ў лісце да сябра: «У мяне ў працы: даследаванне пра дваранства, Парыжскі раман, эсэ пра [[Шарль Агюстэн дэ Сент-Бёў|Сент-Бёва]] і [[Гюстаў Флабер|Флабера]], эсэ пра жанчын, эсэ пра гомасексуальнасць (якое будзе няпроста апублікаваць), даследаванне пра вітражы, пра надмагіллі, даследаванне пра раман»<ref name=ReferenceA>Tadié; p. 513</ref>.
 
З гэтых разрозненых фрагментаў Пруст пачаў ствараць раман. Грубыя накіды засяродзіліся на галоўным герою, які, пакутуючы [[Бессань|бессанню]], успамінае дзяцінства, і то, як ён чакаў прыходу маці па раніцах. Раман павінен быў сканчацца крытыкай [[Шарль Агюстэн дэ Сент-Бёў|Сент-Бёва]] і аспрэчаннем яго тэорыі пра тое, што біяграфія аўтара з'яўляеццаз’яўляецца самай важнай прыладай для разумення яго творчасці. Праблемы з пошукам выдаўца, а таксама змену задумы рамана вымусілі Пруста перамкнуцца на іншы праект, і ў 1910 годзе Пруст пачаў працу над сваёй галоўнай працай, «''[[У пошуках страчанага часу]]''».
 
=== У пошуках страчанага часу ===