Мэцью Стывенс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
афармленне
Радок 5:
| Фота = Matthew Stevens PHC 2012.jpg
| Шырыня = 300 px
| Дата нараджэння = 11.09.1977
| Месца нараджэння = [[Кармартэн]], [[Уэльс]]
| Дата смерці =
| Месца смерці =
Радок 25:
}}
 
'''Мэцью Стывенс''' ({{lang-en|Matthew Stevens}}; нар. {{ДН|11|9|1977}}, {{МН|Кармартэн||}}, [[Уэльс]])  — [[Валійцы|валійскі]] прафесійны гулец у [[снукер]]. Двухразовы фіналіст [[Чэмпіянат свету па снукеры|чэмпіянату свету]] ([[Чэмпіянат свету па снукеры 2000|2000]], [[Чэмпіянат свету па снукеры 2005|2005]]), пераможца [[Мастэрс 2000, снукер|Мастэрс 2000 года]] і [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2003|чэмпіянату Вялікабрытаніі 2003 года]]. Былы чацвёрты нумар сусветнага рэйтынгу ([[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2005/2006|2005/2006]]), з [[Снукерны сезон 1999/2000|сезона 1999/2000]] да [[Снукерны сезон 2006/2007|сезона 2006/2007]] і з канца [[Снукерны сезон 2010/2011|сезона 2010/2011]] да восені 2013 года ўваходзіў у топ-16. Адзін з чатырнаццаці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгравалі [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры|чэмпіянат Вялікабрытаніі]] і [[Мастэрс, снукер|Мастэрс]]  — два з трох турніраў [[Трайная карона, снукер|трайной снукернай кароны]] (акрамя [[Чэмпіянат свету па снукеры|чэмпіянату свету]]). У 2011 годзе выканаў сваю адзіную [[Максімальная серыя, снукер|максімальную серыю]].
 
Стаў прафесіяналам у 1994 годзе ва ўзросце 16 гадоў, а ў [[Снукерны сезон 1995/1996|сезоне 1995/1996]] дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру і перамог на турніры [[Benson & Hedges Championship 1995, снукер|Benson & Hedges Championship]], у выніку чаго патрапіў на найбуйнейшы запрашальны турнір [[Мастэрс 1996, снукер|Мастэрс]]. У [[Снукерны сезон 1997/1998|сезоне 1997/1998]] дайшоў да паўфіналаў на [[Гран-пры 1997, снукер|Гран-пры]] і [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 1997|чэмпіянаце Вялікабрытаніі]] і да чвэрцьфіналу свайго дэбютнага розыгрышу [[Чэмпіянат свету па снукеры 1998|чэмпіянату свету]], а ў [[Снукерны сезон 1998/1999|наступным сезоне]] ўвайшоў у топ-32 [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 1998/1999|сусветнага рэйтынгу]] і дайшоў да свайго першага рэйтынгавага фіналу на [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 1998|чэмпіянаце Вялікабрытаніі]]. У [[Снукерны сезон 1999/2000|сезоне 1999/2000]] дэбютаваў у топ-16, перамог на [[Мастэрс 2000, снукер|Мастэрс]] і дайшоў да фіналу [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 1999|чэмпіянату Вялікабрытаніі]] і свайго першага фіналу [[Чэмпіянат свету па снукеры 2000|чэмпіянату свету]], дзе саступіў [[Марк Уільямс|Марку Уільямсу]] (16:18). З 2001 па 2004 гады яшчэ тройчы даходзіў да паўфіналаў на [[Чэмпіянат свету па снукеры|чэмпіянатах свету]] і выйграў свой першы і адзіны рэйтынгавы тытул на [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2003|чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2003 года]], а ў 2005 годзе ў другі раз выйшаў у фінал [[Чэмпіянат свету па снукеры 2005|сусветнага першынства]], дзе саступіў [[Шон Мёрфі|Шону Мёрфі]] (16:18), падняўшыся на найвышэйшае для сябе чацвёртае месца ў [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2005/2006|рэйтынгу]] ў [[Снукерны сезон 2005/2006|наступным сезоне]]. Пасля страты формы з 2007 да 2010 года вярнуўся ў топ-16 у канцы [[Снукерны сезон 2010/2011|сезона 2010/2011]] і выйшаў у свой восьмы і апошні рэйтынгавы фінал на [[World Open 2013, снукер|World Open 2013 года]], але не здолеў выйграць другі тытул рэйтынгавага ўзроўню ў кар'ерыкар’еры.
 
У агульнай колькасці займаў чацвёрты радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон. Апроч адзінага рэйтынгавага спаборніцтва, выйграў яшчэ шэсць нярэйтынгавых турніраў. Апроч таго, у складзе зборнай Уэльса перамог на [[Кубак нацый па снукеры 1999|кубку нацый у 1999 годзе]] і дайшоў да фіналу ў [[Кубак нацый па снукеры 2000|2000 годзе]], а таксама разам з [[Марк Уільямс|Маркам Уільямсам]] дайшоў да паўфіналу [[Кубак свету па снукеры 2011|кубку свету 2011 года]]. За сваю прафесійную кар'ерукар’еру зрабіў больш за 250 [[Соценная серыя, снукер|соценных брэйкаў]] і ўваходзіць у топ-20 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
 
{{зноскі}}
Радок 41:
{{Снукерысты, якія зарабілі больш за £1,000,000 за кар'еру}}
{{Аўтары максімальных серый, снукер}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Стывенс Мэцью}}
[[Катэгорыя:Снукерысты Уэльса]]