Самбуру: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
Родавыя арганізацыі падзяляюцца на нуклеарныя [[сям'я|сем'і]] на чале старэйшага мужчыны. Кожная сям'я — самастойная [[эканоміка|эканамічная]] адзінка, уладальнік аднаго або некалькіх статкаў. У самбуру пашырана [[палігінія]], калі мужчына жэніцца на некалькіх жанчынах. Прычым, ён заўсёды старэйшы за сваіх жонак. [[Шлюб]]ы знутры роду забаронены. Жаніх абавязаны заплаціць за нявесту выкуп жывёлай, а таксама прадставіць пасля вяселля ёй у карыстанне асобны малы статак. Пазней гэты статак ператвараецца ў аснову статкаў яго дзяцей. Характэрна, што згоды нявесты ніхто не пытаецца, але сваякі прымаюць і абараняюць яе пасля замужжа ў выпадку дрэнных адносін з боку мужа, яго смерці або згубы сямейнага стану падчас перагонаў жывёлы. Шчыльныя ўзаемаадносіны мужа са сваякамі жонкі таксама працягваюцца пасля заключэння шлюбу. Яны могуць запытаць аб перадачы дадатковых жывёл (звычайна яны вылучаюцца са статку самой жонкі) і аказанні дапамогі. Ён у сваю чаргу мае права запытаць дадатковую жывёлу і дапамогу ў мужоў сваіх замужніх сясцёр. Для болей шчыльнага ўзаемадзеяння мужчыны самбуру імкнуцца браць жонак у розных родах.
 
Мужчыны і жанчыны выконваюць прыкладна аднолькавую працу, але жанчыны не ўдзельнічаюць у [[вайна|войнах]] і не належаць да ўзрастовых аб'яднанняў. Сталенню дзяўчыны папярэднічае абрад [[абразанне|абразання]] [[клітар]]а і часткі палавых губ. Сацыялізацыя мужчын больш складаная. Згодна [[рэлігія|рэлігійным]] уяўленням самбуру, мужчына можа дасягнуць дасканаласці толькі ў выпадку выканання шэрагу рытуалаў.
 
{{зноскі}}