Самбуру: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
Родавыя арганізацыі падзяляюцца на нуклеарныя [[сям'я|сем'і]] на чале старэйшага мужчыны. Кожная сям'я — самастойная [[эканоміка|эканамічная]] адзінка, уладальнік аднаго або некалькіх статкаў. У самбуру пашырана [[палігінія]], калі мужчына жэніцца на некалькіх жанчынах. Прычым, ён заўсёды старэйшы за сваіх жонак. [[Шлюб]]ы знутры роду забаронены. Жаніх абавязаны заплаціць за нявесту выкуп жывёлай, а таксама прадставіць пасля вяселля ёй у карыстанне асобны малы статак. Пазней гэты статак ператвараецца ў аснову статкаў яго дзяцей. Характэрна, што згоды нявесты ніхто не пытаецца, але сваякі прымаюць і абараняюць яе пасля замужжа ў выпадку дрэнных адносін з боку мужа, яго смерці або згубы сямейнага стану падчас перагонаў жывёлы. Шчыльныя ўзаемаадносіны мужа са сваякамі жонкі таксама працягваюцца пасля заключэння шлюбу. Яны могуць запытаць аб перадачы дадатковых жывёл (звычайна яны вылучаюцца са статку самой жонкі) і аказанні дапамогі. Ён у сваю чаргу мае права запытаць дадатковую жывёлу і дапамогу ў мужоў сваіх замужніх сясцёр. Для болей шчыльнага ўзаемадзеяння мужчыны самбуру імкнуцца браць жонак у розных родах.
 
Мужчыны і жанчыны выконваюць прыкладна аднолькавую працу, але жанчыны не ўдзельнічаюць у [[вайна|войнах]] і не належаць да ўзрастовых аб'яднанняў. Сталенню дзяўчыны папярэднічае абрад [[абразанне|абразання]] [[клітар]]а і часткі палавых губ. Сацыялізацыя мужчын больш складаная. Згодна [[рэлігія|рэлігійным]] уяўленням самбуру, мужчына можа дасягнуць дасканаласці толькі ў выпадку выканання шэрага рытуалаў. Яны пачынаюцца з падлеткавага ўзросту, калі праводзіцца абразанне. Але рытуалы маюць масавы характар і арганізуюцца дастаткова рэдка, каб ахапіць вялікую колькасць падлеткаў родавай арганізацыі, таму розніца ва ўзросце тых, хто прымае ўдзел, часам дасягае дзесяцігоддзя і нават болей. Хлопчыкі, што прайшлі рытуал абразання, уваходзяць у адзіную ўзрастовую групу і ператвараюцца ў ''маран''. ''Маран'' жывуць асобна ад сям'і, ахоўваюць статкі, складаюць аснову ўзброеных сіл свайго рода. Ім забаронена жаніцца і мець дзяцей. Яны не ўдзельнічаюць у кіраванні. [[Этналогія|Этнолагі]] тлумачаць статус ''маран'' доўгім юнацтвам, якое павінна адасобіць маладых людзей ад канкурэнцыі з больш старэйшымі мужчынамі. На самой справе, ''маран'' сустракаюцца з дзяўчынамі, прычым са свайго роду, так што шанцаў ажаніцца з імі пасля заканчэння юнацкага статусу ў іх няма. Канкурэнцыя за дзяўчын і рэсурсы, што вылучае для іх род, прыводзіць да сутычак паміж групоўкамі. Імкненне да падвышэння статусу ў вачах супляменнікаў — адна з галоўных прычын нападаў ''маран'' на суседзей, пераважна на прадстаўнікоў іншых народаў з мэтай захопу жывёлы. Так, у [[2012]] г. пасля чарговай засухі ''маран'' выкралі жывёлу ў туркана. Накіраваныя супраць злодзеяў [[Кенія|кенійскія]] [[паліцыя|паліцэйскія]] трапілі ў засаду. 42 паліцэйскія загінулі, і ўлады былі вымушаны ўвесці ў рэгіён [[армія|армейскія]] часткі<ref>[https://www.bbc.com/news/world-africa-20323962 Kenyan army sent to Samburu to aid ambushed police]</ref>.
 
{{зноскі}}