Самбуру: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
Заканчэнне статусу ''імуран'' адбываецца, калі збіраецца дастатковая колькасць моладзі для арганізацыі рытуала абразання або, калі старэйшыя ''імуран'' пачынаюць аказваць уціск на болей «дарослых» абшчыннікаў. Яны атрымоўваюць блаславенне і ўдзельнічаюць у рытуале пераходу ў статус мужчын, што маюць права на жаніцьбу. Узрастовая група тых, хто разам прайшоў праз перыяд «адкладзенага юнацтва», пры гэтым захоўваецца і ператвараецца ў [[палітыка|палітычны]] саюз. Самбуру вераць, што ўзрост і выкананне рытуалаў даюць старэйшым пакаленням асаблівыя [[магія|магічныя]] ўласцівасці, таму праклён з іх боку разглядаецца як бедства і можа стаць прычынай ігнаравання з боку астатніх суайчыннікаў. Аўтарытэт старэйшых замацоўваецца і дзякуючы паваге, якую выхоўваюць з малых гадоў
 
Традыцыйная культура самбуру адметна рытуаламі, што суправаджаюцца яркімі [[свята]]мі, [[музыка]]й, [[песня]]мі і [[танец|танцамі]]. Спеўныя здольнасці юнакоў падтрымліваюцца з дзяцінства. У перыяд ''імуран'' яны ператвараюцца ў важную якасць у канкурэнцыі за ўвагу дзяўчат. Для ''імуран'' асабліва [[вакал]]ьнае выкананне ў экспрэсіўнай або ў лірычнай манеры. Існуюць таксама жаночы вакал і [[хор|харавыя]] спевы. Танцы звычайна суправаджаюць абрадавыя сходы. На іх збіраецца вялікая колькасць людзей, гатуецца супольная ежа. Аднак існуюць танцы для баўлення часу. Так, адзін з тыповых мужчынскіх танцаў уяўляе кола юнакоў. Тыя, хто аказваецца знутры кола, скокаюць угару. Высокі скок павінен падкрэсліць індывідуальныя мужчынскія якасці юнака<ref>[https://theinsatiabletraveler.com/the-dance-of-the-samburu-kenya-travel/ The Dance of the Samburu Tribe]</ref>. Падчас танцаў апавядаюцца гераічныя гісторыі, адбываюцца заляцанні хлопцаў да дзяўчат.
 
{{зноскі}}