Зігмунд у кавярні: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 5:
Апавяданне «Зігмунд у кавярні» з ранняй творчасці Віктара Пялевіна прымяняе характэрны аўтарскі прыём: гульня з чаканнямі чытача і непрадказальны фінал<ref>''Смирнова О. О.'' [https://cyberleninka.ru/article/n/k-voprosu-o-chesatele-i-pitatele-ili-spetsifika-komicheskogo-v-proze-viktora-pelevina К вопросу о «Чесателе и питателе», или специфика комического в прозе Виктора Пелевина] // Вестник Российского университета дружбы народов. Серия: Литературоведение, журналистика. 2012, № 3.</ref><ref name="Десницкий">''Десницкий А. С.'' Поэтика библейского параллелизма. М.: ББИ, 2007. — С. 187—188</ref>. Падобны прыём сустракаецца і ў іншых яго творах: «[[Жыццё насякомых]]», «[[Пустэльнік і Шасціпалы]]», «[[Ніка (апавяданне)|Ніка]]».
 
Дзеянне апавядання адбываецца ў [[Вена|венскай]] кавярні, мяркуючы па апісанні, пачатку XX стагоддзя. У кавярні сядзіць нейкі Зігмунд і ўважліва назірае за навакольнымі яго парамі: дамай і спадаром, якія прыйшлі ў кавярню павячэраць, дзяўчынкай і хлопчыкам, якія гуляюць у куце, гаспадыняй і афіцыянтам, якія змяняюць лямпачку, якая перагарэла. У апавяданні падрабязна апісваюцца дэталі паводзін кожнай пары, а Зігмунд каментуе кожны эпізод кароткім «Ага»<ref name="Десницкий">''[[Десницкий, Андрей Сергеевич|Десницкий А. С.]]'' Поэтика библейского параллелизма. М.: ББИ, 2007. — С. 187—188</ref>. Гэтую фразу ён паўтарае з рознай эмацыянальнай танальнасцю<ref name="Колесникова">''Колесникова А. Ю., Крюкова Л. Б.'' [https://cyberleninka.ru/article/n/postmodernistskiy-tekst-metodicheskiy-i-lingvisticheskiy-aspekty-interpretatsii-v-inoyazychnoy-auditorii Постмодернистский текст: методический и лингвистический аспекты интерпретации в иноязычной аудитории] // Вестник Томского государственного педагогического университета. 2016. 10 (175)</ref>. Дама папракае спадара, што ў сумачку напакаваўся снег. «Ага», — ціха сказаў Зігмунд. Афіцыянт па ўказаннях гаспадыні адкрывае ў падлозе люк і лезе туды; гаспадыня падымаецца ўверх па лесвіцы, пастаўленай афіцыянтам. «Ага! Ага!», — гучна сказаў Зігмунд.
 
Праз некалькі такіх паўтораў чытач робіць выснову, што наведвальнікам венскай кавярні з'яўляецца заснавальнік [[Псіхааналіз|псіхааналізу]] доктар [[Зігмунд Фрэйд]]. І тады чытач пачынае тлумачыць звычайныя жыццёвыя эпізоды з пункту гледжання фрэйдызму. Неўзабаве воклічы Зігмунда прыцягваюць увагу навакольных, і яны падыходзяць да яго. Але тут аказваецца, што дадзены Зігмунд — толькі стары папугай у клетцы, пастаўленай у кавярні. Такім чынам, развагі, на якія быў справакаваны чытач, не маглі нарадзіцца ў птушынай галаве<ref name="Десницкий">''Десницкий А. С.'' Поэтика библейского параллелизма. М.: ББИ, 2007. — С. 187—188</ref>.
 
Апавяданне працятае іроніяй [[Уладзімір Уладзіміравіч Набокаў|набокаўскага]] тыпу ў адносінах да Фрэйду і яго тэорыі ўсёпранікальнай [[Сексуальнасць чалавека|сексуальнасці]]. У канцы прыводзіцца фраза пра запаскуджаную клетку, у якой Зігмунду трэба будзе жыць, — гэта, верагодна, насмешка над прыхільнікамі псіхааналізу<ref name="Десницкий">''Десницкий А. С.'' Поэтика библейского параллелизма. М.: ББИ, 2007. — С. 187—188</ref>.
 
== Публікацыі ==