Самбуру: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 34:
 
Традыцыйная мужчынская [[вопратка]] складаецца з кавалка [[тканіна|тканіны]], апаясанай лентай. Жаночая вопратка уключае 2 кавалкі тканіны. Адзін апаясвае сцёгну, другі — грудзі. Дарослыя мужчыны і жанчыны часцяком голяць валасы на целе і галаве, а ''імуран'' аддаюць перавагу доўгім валасам, якія часцяком фарбуюць у чырвоны колер. І жанчыны, і мужчыны носяць шмат упрыгожванняў. Жаночыя [[каралі]] з каляровых пацер — знак прыгажосці, а таксама паказчык грамадскага стану і дабрабыту. Дзяўчынка атрымлівае першыя чырвоныя каралі ў падарунак ад бацькі, што значыць тое, што для яе ўжо знайшоўся жаніх. Наступныя каралі яна атрымоўвае ад ''імаран'' падчас заляцанняў, але пасля заключэння шлюбу з дарослым мужчынам з іншага рода вяртае іх хлопцу і апранае цяжкія [[латунь|латуневыя]] [[завушніцы]]. Пасля нараджэння кожнага сына яна атрымоўвае ад мужа [[пярсцёнак]]<ref>[https://www.exploring-africa.com/en/kenya/samburu-people/samburu-jewellery-and-clothing SAMBURU JEWELLERY AND CLOTHING]</ref>. Выраб упрыгожванняў — жаночая справа. На яе трацяць шмат часу.
 
У нашы дні традыцыйная культура самбуру адчувае трансфармацыю пад ціскам знешніх абставін. Пры стварэнні запаведніка [[Самбуру (запаведнік)|Самбуру]] была згублена частка родавых тэрыторый. Выгнаныя самбуру не заўсёды атрымоўвалі падтрымку ад урада Кеніі і грамадскіх арганізацый. З-за недахопу пашы яны былі вымушаны займацца нязвыклым для іх [[земляробства]]м. У нашы дні многія самбуру так ці інакш удзельнічаюць у абслугоўванні [[турызм|турыстаў]]. У [[1990]] г. 15 жанчын заснавалі асобную вёску [https://goo.gl/maps/mLbPdiNq7AtKVGhp6 Умоджа]
 
{{зноскі}}