Паўночнагерманскі саюз: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арф., ст., прыбраў ш:пішу, бо даўно стаіць без змен
Радок 67:
[[Рэйхстаг, Паўночнагерманскі саюз|Рэйхстаг]] (''Reichstag'') не атрымаў звычайных парламенцкіх правоў: ваціроўка законаў і бюджэту былі зроблены яго адзінымі прэрагатывамі. Ён складаўся з 297 дэпутатаў (па 1 на 100 000 жыхароў).
 
Іншым органам саюза быў [[Бундэсрат (Германская імперыя)|Саюзны савет]] ({{lang-de|Bundesrat}}), складзены з дэлегатаў асобных дзяржаў, якія ўваходзілі ў склад саюза. Галасы (усяго было 43) былі размеркаваны паміж дзяржавамі нераўнамерна: так, [[каралеўства Прусія|Прусія]], напрыклад, мела 17 галасоў, а Саксонія — 4. Дэлегаты былі звязаны інструкцыямі сваіх урадаў. Функцыяй саюзнага савета была ваціроўка законаў; звычайна яны праходзілі простай большасцю, а для любой змены канстытуцыі патрабавалася большасць дзвюх трацін.
 
Ільвіную долю ўлады ў новай арганізацыі атрымаў [[прускі кароль]], як [[федэральны прэзідэнт]] (''Bundespräsident''). Яму належала права аб'яўляць вайну і заключаць мір ад імя саюза, весці дыпламатычныя перамовы, заключаць дагаворы, прызначаць і прымаць паслоў; як галоўнакамандуючы саюзнай арміяй ён меў права прызначаць вышэйшых афіцэраў і назіраць за арганізацыяй войска наогул. Ён быў вярхоўным кіраўніком унутранай палітыкі і ўпраўлення, прызначаў галоўных службовых асоб саюза, склікаў і распускаў рэйхстаг.