Медаль «За вызваленне Прагі»: Розніца паміж версіямі

Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0).
др (аўтаматычны перанос катэгорыі)
(Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0).)
 
'''Меда́ль «За вызвале́нне Пра́гі»''' заснаваны Указам Прэзідыума [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] ад [[9 чэрвеня]] [[1945]] года. Аўтары малюнка медаля — мастак А. І. Кузняцоў і мастачка Скаржынская.
 
Медалём «За вызваленне Прагі» ўзнагароджваліся вайскоўцы [[РСЧА|Чырвонай Арміі]], Ваенна-Марскога Флота і войскаў [[НКУС]] — непасрэдныя ўдзельнікі [[Пражская аперацыя|Пражскай аперацыі]] ў перыяд 3—9 мая 1945 года, а таксама — арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры вызваленні [[горад Прага|Прагі]]. Медаль «За вызваленне Прагі» носіцца на левым бакубоку грудзей i пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За вызваленне Варшавы». Па стане на 1962 год медалём «За вызваленне Прагі» было ўзнагароджана звыш '''395 000''' чалавек.
 
== Апісанне медаля ==
Медаль «За вызваленне Прагі» вырабляецца з [[Латунь|латуні]] і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На адным бакубоку уверсе па акружнасці — надпіс «За вызваленне», пад ёй — надпіс «Прага», унізе — выява ўзыходзячага сонца і двух лаўровых галінак, злучаных пад пяціканцовай зорачкай. Бок медаля абрамлены борцікам. На адваротным бакубоку медаля — дата вызвалення Прагі: «9 мая 1945», пад датай — пяціканцовая зорка. Усе надпісы і малюнкі на медалі — выпуклыя. Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай бэзавай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі — сіняя палоска шырынёй 8 мм.