Брэсцкая крэпасць-герой (мемарыяльны комплекс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB
Радок 8:
[[Савет Міністраў БССР]] Пастановай ад [[23 ліпеня]] [[1966]] г. № 295 зацвердзіў творчую групу і даручыў ёй выканаць праект помніка абаронцам крэпасці. У [[1967]] г. Пастановай Савета Міністраў БССР быў створаны творчы калектыў для распрацоўкі праекта помніка<ref name="gcbs"/>, у які ўвайшлі: скульптары [[А. Кібальнікаў]] (мастацкі кіраўнік), [[А. Бембель]], [[У. Бабыль]], архітэктары [[У. Кароль]], [[В. Волчак]], [[В. Занковіч]], [[Ю. Казакоў]], [[Алег Стаховіч|А. Стаховіч]], мастак-архітэктар [[Г. Сысоеў]]. У распрацоўцы праекта мемарыяла ўдзельнічалі інжынеры-канструктары [[М. Гордзін]] (галоўны канструктар праекта), [[М. Мэтс]], галоўны інжынер-светатэхнік Л. Рашаль і інш<ref name="gants">[http://www.gants-region.info/index/0-440 БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ-ГЕРОЙ]</ref>.
 
25 будаўніча-мантажных арганізацый краіны прыслалі на будаўніцтва мемарыяла сваіх лепшых спецыялістаў. Актыўны ўдзел у будаўніцтве мемарыяльнага комплекса прынялі калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў г. [[Брэст]]а. [[18 верасня]] [[1971]] г. прайшоў жалобны мітынг, прысвечаны перапахаванню астанкаў загінуўшых абаронцаў крэпасці з гарнізонных могілак пад мемарыяльныя пліты, тут жа былі пахаваны і астанкі, знойдзеныя ў ходзе будаўнічых работ.
 
Савет Міністраў БССР перадаў мемарыяльны комплекс [[Міністэрства культуры БССР|Міністэрству культуры БССР]], якое загадам ад [[27 ліпеня]] [[1971]] г. арганізацыйна аб'яднала яго з [[Музей абароны Брэсцкай крэпасці|Музеем абароны Брэсцкай крэпасці-героя]] (дзейнічаў з [[1956]] г.). Была створана адзіная ўстанова культуры "Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»", куды музей увайшоў у якасці асноўнага структурнага падраздзялення<ref name="gants"/>.
Радок 15:
 
== Архітэктура ==
Скульптурна-археалагічны ансамбль уключае ўцалелыя збудаванні, закансерваваныя руіны, крапасныя валы і творы сучаснага манументальнага мастацтва. Комплекс размешчаны ва ўсходняй частцы Цытадэлі пры ўпадзенні [[Рака Мухавец|Мухаўца]] ў [[рака Буг|Буг]]. [[Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь|Гісторыка-культурная каштоўнасць міжнароднага значэння]]<ref name="">{{крыніцы/ГККРБ-2009|}}</ref>.
 
Галоўны праход уяўляе сабой праём у выглядзе пяціканцовай зоркі ў маналітным [[жалезабетон]]ным масіве, які абапіраецца на вал і сцены [[каземат]]аў. На вонкавым бакубоку ўстаноўлена дошка з тэкстам аб прысваенні крэпасці ганаровага звання «герой». Ад галоўнага ўвахода алея вядзе цераз мост да [[плошча Цырыманіялаў|плошчы Цырыманіялаў]], дзе адбываюцца масавыя ўрачастасці.
 
Злева ад моста скульптурная кампазіцыя «Смага» — фігура савецкага воіна, які цягнецца з каскай да вады. Да плошчы Цырыманіялаў прымыкаюць музей і руіны [[Белы палац|Белага палаца]].
 
Кампазіцыйным цэнтрам з'яўляецца галоўны манумент «Мужнасць» — пагрудная скульптура воіна і штык-абеліск. На адваротным бакубоку манумента [[рэльеф|рэльефныя кампазіцыі]], якія адлюстроўваюць асобныя эпізоды [[Абарона Брэсцкай крэпасці, 1941|абароны крэпасці]], каля манумента трыбуна і трох'ярусны некропаль, дзе пахаваны астанкі 850 чалавек, на ўстаноўленых тут мемарыяльных плітах — імёны 224 байцоў. Побач з руінамі былога інжынернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь. Перад ім адлітыя з бронзы словы: «Стаялі насмерць, слава героям!», недалёка знаходзіцца пляцоўка «гарадоў-герояў» з капсуламі напоўненымі зямлёй гэтых гарадоў.
 
{{зноскі}}
Радок 30:
* Беларуская энцыклапедыя. Т. 3. — Мн., 1996.
* Большая энциклопедия. Т. 7. — М., 2006.
 
{{Брэсцкая крэпасць}}
 
{{Славутасці Брэста}}
 
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1974 годзе]]
Радок 41 ⟶ 45:
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Валянціна Занковіча]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Казакова]]
{{Брэсцкая крэпасць}}
 
{{Славутасці Брэста}}